Айцец Аляксандр Шрамко, фота Змітра Панкаўца

Айцец Аляксандр Шрамко, фота Змітра Панкаўца

Мінская епархія Беларускай праваслаўнай царквы разгледзела прашэнне ад святара Аляксандра Шрамко наконт вяртання яго да служэння пасля года забароны.

Аднак падчас размовы члены рады не знайшлі ў яго словах прыкметаў шчырага раскаяння і дастатковых падстаў для аднаўленьня ў служэньні. Пра гэта паведамляе сайт епархіі.

Па выніках разгляду быў выдадзены ўказ за подпісам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла:

— Даць Аляксандру Шрамку выпрабавальны тэрмін на 1 год, каб прыкладам уласных спраў ён мог засведчыць праўдзівасць свайго пакаяння і імкнення вярнуцца да іерэйскага служэння.

— накіраваць іерэя Аляксандра Шрамка ў распараджэнне духоўніка Елісавецінскага манастыра ў Мінску дзеля вызначэння яму паслушэнства пры абіцелі.

— Па заканчэнні выпрабавальнага тэрміну атрымаць паўторнае суджэнне адносна магчымага вяртання іерэя Аляксандра Шрамко да святарства.

Нагадаем, што год таму айца Шрамко на год адхілілі ад права службы, на думку грамадства, за вострыя допісы пра норавы маскоўскага патрыярха Кірыла падчас ягонага візіту ў Мінск у кастрычніку 2018 года. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0