Прэзідэнт Сурынама Дэзі Бутэрсе быў прысуджаны да 20 гадоў турэмнага зняволення за пакаранне смерцю 15 палітычных праціўнікаў, паведамляе Al Jazeera.
Бутэрсе кіраваў паўднёваамерыканскай краінай у 1980-х гадах у якасці кіраўніка ваеннага ўрада, затым у 2010 годзе стаў прэзідэнтам і быў пераабраны ў 2015.
Суд пастанавіў, што салдаты пад яго камандаваннем выкралі 16 апазіцыянераў (у тым ліку адвакатаў, журналістаў і выкладчыкаў універсітэтаў) са сваіх дамоў і забілі 15 з іх у 1982 годзе.
74-гадовы Бутэрсе цяпер знаходзіцца з афіцыйным візітам у Кітаі і не даў ніякіх каментароў.
Неўзабаве пасля таго, як суд вынес рашэнне, урад папрасіў больш за паўмільёна жыхароў Сурынама захоўваць спакой.
«Дэмакратыя па-ранейшаму мае першараднае значэнне», — гаворыцца ў заяве афіцыйных асоб.