У суботу 30 лістапада ў жылым доме, які будуецца па праспекце Дзяржынскага, 19, абрынулася пліта перакрыцця.

Фота МНС

Фота МНС

Як высветлілася падчас разбіральніцтва, гэта адбылося каля 19:00, калі праводзіліся будаўніча-мантажныя работы па заліўцы бетону ў металічную апалубку на 20-м паверсе. Пра гэта паведамляе МНС.

Абрынулася менавіта гэтая апалубка з вадкім бетонам (каля 80 кубаметраў) разам з плітой перакрыцця 19-га паверху на адзін узровень ніжэй. Плошча абвалу — 400 квадратных метраў.

Фота МНС

Фота МНС

На момант правядзення работ на 20-м паверсе знаходзіліся двое бетоншчыкаў, яны не пацярпелі.

Праз падзенне будаўнічых канструкцый атрымалі пашкоджанні два прыпаркаваныя легкавыя аўтамабілі: «Пежо 607» і «Опель Астра», якія знаходзіліся ў 20 метрах.

Прычына, чаму адбылося абрушэнне, высвятляецца. Пакуль будаўніча-мантажныя работы прыпыненыя.

Фота МНС

Фота МНС

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0