Фота з тэлеграм-акаўнта Следчага камітэта

Фота з тэлеграм-акаўнта Следчага камітэта

На пажары ў вёсцы Сялец Лагойскага раёна ў ноч на 1 снежня загінулі трое маладзёнаў.

Ратавальнікі знайшлі ў нежылым доме целы 24-гадовага і 21-гадовага хлопцаў і 18-гадовай дзяўчыны. 

Яшчэ адна 18-гадовая дзяўчына змагла выбрацца з дома і засталася жывая.

Чытайце: Прыехалі з Мінска святкаваць 18-годдзе. Што вядома пра смерць траіх маладзёнаў пад Лагойскам

Лагойскі РАСК праводзіць праверку. На месцы здарэння працуюць следчыя і эксперты.

«У якасці адной з прыярытэтных прычын пажару разглядаецца парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога абсталявання. Больш дэталёвыя абставіны і прычыны таго, што адбылося, будуць устаноўлены па выніках экспертыз», — праінфармавалі ў Следчым камітэце.

Фота з тэлеграм-акаўнта Следчага камітэта

Фота з тэлеграм-акаўнта Следчага камітэта

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0