Міністр унутраных спраў Юрый Караеў лічыць, што галоўнае ў ацэнцы паспяховасці працы міліцыі — адсутнасць скаргаў на дзеянні праваахоўнікаў. Пра гэта ён заявіў у эфіры АНТ.

«Мне абсалютна ўсё адно, колькі адміністратыўна затрыманых, колькі злавілі пешаходаў, якія не так перайшлі дарогу. Гэтыя лічбы мяне не хвалююць. Мяне хвалюе адсутнасць скаргаў на міліцыю. Што нехта з іх паводзіў сябе груба, нетактоўна, чапляўся да грамадзян».

У якасці альтэрнатыўнай ацэнкі Караеў прапанаваў лічыць колькасць праведзеных прафілактычных размоваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0