Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і старшыня КНР Сі Цзіньпін у панядзелак у рэжыме тэлемоста далі старт пастаўкам расійскага прыроднага газу ў Кітай па «ўсходнім» маршруце, піша interfax.ru.

Дагавор куплі-продажу расійскага газу паміж «Газпромам» і «Кітайскай нацыянальнай нафтагазавай карпарацыяй» (CNPC) быў падпісаны ў маі 2014 года тэрмінам на 30 гадоў. Ён прадугледжвае пастаўку ў Кітай да 38 млрд. куб. м газу ў год. На гэты ўзровень пастаўкі павінны выйсці на працягу пяці гадоў, а пакуль, на перыяд нарошчвання паставак, аб'ёмы узгодненыя на ўзроўні 5 млрд куб. м да 2020, 10 млрд кубаметраў на 2021 і 15 млрд кубаметраў на 2022 год. Мінімальная кантрактная колькасць складае 85% ад гэтых аб'ёмаў.

Будаўніцтва першага ўчастка газаправода «Сіла Сібіры» працягласцю каля 2160 км, па якім газ ідзе ў Кітай, пачалося ў верасні 2014 года. Поўная працягласць «Сілы Сібіры» складзе каля 3 тыс. км. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0