Пра гэта БелаПАН паведаміла дырэктар тэлеканала Агнешка Рамашэўска.

Паводле яе слоў, афіцыйнай прычынай для адмовы стала няправільнае афармленне дакументаў.
"Спачатку ў нас месяц не прымалі дакументы, кажучы, што чагосьці не хапае. Потым прынялі і больш за два месяцы разглядалі, а затым адмовілі, заявілі, што неяк не так аформлены дакументы", — сказала А.Рамашэўска.

Паводле яе слоў, кіраўніцтва канала пасля кансультацый са спецыялістамі зноў паспрабуе зарэгістраваць сваё прадстаўніцтва ў Беларусі.

Атрымаць каментар у МЗС Беларусі пакуль не атрымалася.

***

Пагадненне аб стварэнні спадарожнікавага тэлеканала "TV Беларусь" было падпісана 23 красавіка 2007 года паміж Польскім грамадскім тэлебачаннем (TVP) і Міністэрствам замежных спраў Польшчы. 18 ліпеня TVP зацвердзіла ў сваёй структуры новы спадарожнікавы тэлеканал, які атрымаў назву "Белсат". 10 снежня 2007 года з выпуску навінаў пачалося тэставае вяшчанне "Белсата".

Тэлеканал фінансуецца з рэзервовага бюджэту польскага МЗС. Праграмы "Белсата" выходзяць у асноўным на беларускай мове. Галоўная задача тэлеканала — падаваць грамадзянам Беларусі аб'ектыўную і пэўную інфармацыю аб падзеях у краіне, Еўропе і свеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?