Аварыя адбылася ў ноч на панядзелак. Аўтобус накіроўваўся ў сталіцу краіны Сант'яга па магістралі, якая злучае гарады Тальталь і Антафагаста. Двухпавярховы аўтобус перакуліўся на небяспечным участку дарогі і зваліўся ў яр з вышыні 20 метраў, паведамляюць інфармагенцтвы.
Усяго ў аўтобусе знаходзіліся 50 чалавек. Загінула 20 пасажыраў, 21 пацярпеў. Усе параненыя дастаўленыя ў бальніцу.
Генпракуратура Чылі ў ліку магчымых прычын трагедыі называе чалавечы фактар або тэхнічную няспраўнасць.