Арцём Дубскі. Фота Юліі Дарашкевіч.

Арцём Дубскі. Фота Юліі Дарашкевіч.

Глядзі таксама фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч з суду над Арцёмам Дубскім

13:41 Акцыя падтрымкі скончылася, расцяжкі згорнутыя. Усе ідуць у цэнтр гораду.

13:28 Вярнуўся Севярынец, яму сказалі, што Дубскі затрыманы і знаходзіцца ізалятары. У трохдзённы тэрмін пракурор павінен вызначыць меру стрымання (хатні арышт, ці ўтрыманне ў ізалятары). Сёння з ім павінен сустрэцца следчы. Бацькам дазволілі яму перадаць рэчы.

Моладзь крычыць: "Свабоду Дубскаму". Міліцыянты здымаюць на мабільнікі, перапытваюць: "А колькі вам далі чырвонцаў, каб вы прыехалі сюды?".

13:20 Паплечнікі Арцёма і журналісты падышлі да будынку РУУСа. РУУС і ізалятар знаходзяцца на адной вуліцы, праз дарогу ў тупіку. Міліцыя перагарадзіла дарогу, стаць з аўтаматамі і ў бронекамізэльках. Нікога не прапускаюць.

Дзе зараз Арцём невядома, маці яго пайшла ў ізалятар, Павел Севярынец у РУУС.

Паплечнікі расцягнулі расцяжку: "Свабоду Дубскаму".

13:01 Справа пра сім-карту спынена. сказаў суддзя, і Дубскі вызваляецца. Але літаральна праз хвіліну Арцёма павезлі ў РУУС, каб выбраць меру стрымання паводле новай крымінальнай справы па арт. 415 (Ухіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі). Хлопцу паводле яе пагражае ад шасці месяцаў да трох гадоў турмы.

11:41 Абвешчаны перапынак.

Арцём Дубскі не адмаўляе таго. што выкарыстоўваў сім-карту. Але ён кажа пра тое, што сім-карту прынёс Руслан Чарапко. Чарапко таксама гэтага не адмаўляе, кажа, што знайшоў сім-карту на вакзале. Потым маладыя людзі пайшлі да пастара Эрнста Сабілы, дзе ўвайшлі ў інтэрнет. Але Арцём настойвае на тым, што у той дзень яны былі ў Інтэрнеце да 17-й гадзіны, а згодна з міліцэйскімі пратаколамі ў Інтэрнеце сядзелі да 5-й раніцы.

11:31 Юлія Васільева просіць спыніць крымінальную справу супраць Арцёма Дубскага ў сувязі з прымірэннем. Стала вядома, што маці Дубскага пакрыла ёй урон у

памеры 2,6 млн. руб

10:39 Чэроўка ў свой час таксама праходзіўпаводле крымінальнай справы, але яны была спынена па прымірэнні бакоў.

10:21 Пачалося вывучэнне пісьмовых матэрыялаў.

10:14 Пад вокнамі праходзіць акцыя, удзельнікі скандуюць: Уладу народу - моладзі свабоду. Дапытваюць Чарапко.

10:03 З пацярпелай Васільевай Дубскі вучыўся ў ліцэі. Пацярпелая кажа, што сімку прынёс Чарапко, але «ён нічога не разумее», таму вінаваты Дубскі.

9:52 Арцём кажа, што даваў паказанні пад ціскам міліцыі, хаця віны ён нідзе не прызнаваў.

9:48 Дубскі прызнае, што выходзіў з мабільніка ў Інтэрнет, але сімку яму прынёс Чарапко (яго былы сябра, якога потым не раз выкарыстоўвала БТ) і ён не меў уяўлення, што яна крадзеная.

9.33 Судзяць за гісторыю з мабільнікам (арт. 216-1). Арцёма вінавацяць у тым, што ён выкарыстаў чужую сім-карту, каб увайсці ў Інтэрнет, чым нанёс cтраты ўладальніку. .

Тым не менш пацярпелая сцвярджае, што Дубскі нанёс ён урон на 5 млн рублёў.

* * *

У гарадскім судзе ў Асіповічах пачаўся разгляд крымінальнай справы Арцёма Дубскага.

У гэтым судзе ўсяго дзве залы. Суд праходзіць у меншай зале. На працэс прыйшло 25 чалавек. Усіх запусцілі ў залу. Дазваляюць здымаць, ёсць і здымачная група БТ.

Арцём сядзіць у клетцы. Прыехалі з Мінска лідэры моладзевага руху Павал Севярынец, Зміцер Дашкевіч, прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў, ёсць Вячаслаў Сіўчык. Ёсць прадстаўнікі амерыканскага пасольства.

* * *

Арцёма Дубскага атрымалі 13 лютага ў Гомелі, калі ён ехаў з Расіі ў Мінск для ўдзелу ў вулічнай акцыі на Дзень святога Валянціна. Да суду ён знаходзіўся ў Бабруйскім СІЗА.

У красавіку летась Арцёма ў рамках «Працэсу чатырнаццаці» асудзілі на два гады абмежавання волі без накіравання ў месцы адбыцця пакарання. Потым у кастрычніку супраць Арцёма завялі крымінальную справу па артыкуле 415 УК РБ . (Ухіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі)Хлопец быў вымушаны з’ехаць ва Ўкраіну.

Паводле артыкулу 415 Арцёму можа пагражаць ад шасці месяцаў да трох гадоў турмы.
У снежні 2007 году па гэтым артыкуле Артур Фінькевіч атрымаў паўтара году пазбаўлення свабоды.

Справу Дубскага вёў суддзя Русак. Адвакатам у Арцёма будзе Тамара Сідарэнка.

Глядзі таксама:
Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч
Відэа НН і БТ: параўнайце

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?