«Акрамя стандартных пытанняў, трэба было расказаць аб сваіх палітычных поглядах, аб стаўленні да дзейнай улады, аб сваіх прагнозах на палітычную абстаноўку. Былі пытанні, дзе ў мяне цікавіліся, лічу я апошнія выбары легітымнымі ці, наадварот, упэўнены ў фальсіфікацыях і падтасоўках. Пыталіся, ці гатовы я пайсці на мітынг, нават калі ён несанкцыянаваны. А сярод галоўных святаў можна было выбраць Дзень Волі», — падзяліўся ў фэйсбуку астраном і фатограф Віктар Малышчыц.

Задавалі пытанне і пра тое, якія змены неабходна зрабіць зараз для паляпшэння становішча ў краіне. Сярод варыянтаў былі такія: пашырэнне ўжытку беларускай мовы, роўнасць усіх перад законам, справядлівасць судоў і іншыя.

Ілюстрацыйны здымак. Фота Надзеі Бужан.

Ілюстрацыйны здымак. Фота Надзеі Бужан.

У Інстытуце сацыялогіі НАН Беларусі тлумачаць, што яны праводзяць шмат даследаванняў такога кшталту і ў гэтым няма нічога дзіўнага.

«Маніторынт мы вядзем з 2002 года, па некалькі замераў на год. Сёлета ўжо пяць ці шэсць было», — адказаў «Нашай Ніве» дырэктар інстытута Генадзь Каршуноў.

Цяперашняе апытанне звязана з парламенцкімі выбарамі.

«Любая электаральная кампанія прадугледжвае некалькі замераў: за паўгода да выбараў, да тры месяцы, за месяц і пасля», — удакладніў Генадзь Каршуноў. І дадаў, што калі з боку адміністрацыі будзе запыт, то такое ж даследаванне пройдзе і перад прэзідэнцкімі выбарамі.

Ці будуць вынікі цяперашняга сацапытання пра палітычныя погляды выкладзены ў адкрыты доступ?

«Не магу адказаць», — пракаментаваў дырэктар інстытута.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?