Кіраўнік французскага холдынгу LVMH Бернар Арно страціў 4,8 мільярда даляраў у аўторак, 3 снежня. Пра гэта сведчаць звесткі лічыльніка Forbes Real Time, які працуе ў рэжыме рэальнага часу.

Капітал самага багатага чалавека Еўропы ацэньваецца ў 102,9 мільярда даляраў. Ён скараціўся, калі з'явілася інфармацыя аб тым, што ЗША могуць увесці мыты на тавары з Францыі ў адказ на ўвядзенне ў апошняй падатку на паслугі лічбавых кампаній.

Паводле Forbes, у гэты ж дзень акцыі LVMH на біржы Euronext упалі і на мінімальнай адзнацы каштавалі амаль на 2,2 адсотка менш, чым учора.

Раней 3 снежня стала вядома, што ЗША могуць абкласці мытамі 63 найменні французскіх тавараў на агульную суму 2,4 мільярда даляраў. Прычынай пагрозы стаў прыняты ў Францыі летам 2019 года закон аб падатку на паслугі найбуйнейшых лічбавых кампаній.

Міністр эканомікі і фінансаў Францыі заявіў, што французскі лічбавы падатак не з'яўляецца дыскрымінацыйным да амерыканскіх кампаній.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0