Ратавальнікі дасталі з-пад абломкаў мужчыну, які загінуў падчас выбуху ў жылым доме ў пасёлку Якаўлева пад Белгарадам (РФ), паведамляе interfax.ru.

Ратавальнікі лічаць, што пад заваламі нікога больш няма.

Як паведамлялася, інфармацыя пра выбух бытавога газу паступіла ўвечары 3 снежня. Выбухам была разбурана сцяна пяціпавярховага дома.

 

Шпіталізаваныя шэсць чалавек. Іх стан ацэньваецца як стабільны, за выключэннем аднаго пацярпелага мужчыны, які знаходзіцца ў рэанімацыі.

На месцы разбуранага дома прыйдзецца будаваць новы.

Паводле інфармацыі мясцовых СМІ, прычынай здарэння мог стаць выбух газавага катла ў адной з кватэр на першым паверсе.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?