Аляксандр Турчын, фота Надзеі Бужан
Аляксандр Лукашэнка сёння асабіста прадставіць калектыву аблвыканкама новага кіраўніка сталічнага рэгіёну — Аляксандра Турчына, паведамляе тэлеграм-канал Пул Першага.
Нешта такое здаралася ўсяго пару разоў: у 2010-м Лукашэнка прадстаўляў Шапіру губернатарам Гродзеншчыны, у 2008-ым - Косінца (Віцебшчына) і Рудніка (Магілёўшчына), падкрэслівае тэлеграм-канал і дадае, што задачы сёння прагучаць для ўсіх чыноўнікаў.