Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з актывам Мінскай вобласці растлумачыў прычыны нядаўняй кадравай ратацыі, перадае БелТА.

«Што тычыцца пераводу Анатоля Міхайлавіча Ісачанкі на іншую працу і прызначэння на чале рэгіёну Аляксандра Генрыхавіча Турчына, яшчэ раз, каб пазбегнуць усялякіх дадумак, растлумачу прычыны такой ратацыі, — сказаў кіраўнік краіны. — Да працы Анатоля Міхайлавіча ў мяне практычна няма вялікіх прэтэнзій. Ён праявіў сябе ўмелым, патрабавальным кіраўніком за той перыяд, які адпрацаваў».

Лукашэнка дадаў, што мае намер накіраваць Ісачанку на працу ў Савет Рэспублікі.

Па Канстытуцыі кіраўнік краіны мае права прызначаць у Савет Рэспублiкi 8 сенатараў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?