Расійскія памежнікі затрымалі ў Выбаргскім раёне Санкт-Пецярбурга грамадзяніна адной з краін СНД, які спрабаваў пераканаць чацвярых выхадцаў з Паўднёвай Азіі, што вядзе іх праз мяжу Расіі і ЕС, пазначаную бутафорскімі пагранічнымі слупамі, піша tvrain.ru

Мужчыны дамовіліся, што ён перавядзе іх праз мяжу Расіі з Фінляндыяй. За свае паслугі правадыр папрасіў больш за дзесяць тысяч еўра.

На самай справе весці мігрантаў праз мяжу мужчына не збіраўся, ён паставіў самаробныя памежныя слупы ў лесе і павёў мігрантаў да гэтага месца.

28 лістапада іх усіх затрымалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0