Не так шмат людзей могуць сказаць Уга Чавесу замаўчаць. Але... Прэзідэнт Венесуэлы, чые прамовы доўжацца па пяць і болей гадзінаў, паведаміў надоечы, што дактары загадалі яму маўчаць цэлых тры дні, каб ачуняць ад боляў у горле, на якія Чавес пакутуе апошнім часам.

«На мяне, пэўна, паўплывала інтэнсіўнае выкарыстанне гэтай «гарматы», што месціцца ў маім горле, і таму лекар загадаў мне памаўчаць», — распавёў Чавес ўсцешаным суайчыннікам у перадачы, якую ён вядзе па мясцовым тэлебачанні. Чавес спрабаваў даводзіць доктару, што маўчанне — не найлепшыя лекі для яго. «Я сказаў яму (доктару): «Дружа, рабі ўсё магчымае, але як я магу паслухацца такога загаду? Тры дні і не сказаць нічога?! У маім жыцці не было і дня, калі я не размаўляў!»

Апошні, хто спрабаваў закрыць рот Чавесу быў Хуан Карлас, кароль Іспаніі. На саміце ў 2007 годзе Хуан Карлас, мала не выклікаўшы па часе дыпламатычны скандал, сказаў Чавесу, які сядзеў побач, закрыць рот.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?