KCNA

KCNA

Старшыня КНДР Кім Чэн Ын падняўся на белым кані на святую гару Пэктусан са сваёй жонкай Лі Соль Чжу і вайскоўцамі. Пра гэта паведамляе Bloomberg.

Адзначаецца, што падчас паходу лідар КНДР заявіў, што паўночнакарэйскай моладзі варта «мацней узброіцца вялікімі ідэямі і духам, прасякнутым рэвалюцыйнымі традыцыямі Пэкту».

Паводле легенды, 4 тыс. гадоў таму на гару Пэктусан сышоў бацька заснавальніка старажытнай карэйскай дзяржавы Тангун, таму гара лічыцца святой. У часы Другой сусветнай вайны каля яе падножжа размяшчаліся лагеры партызан, якія вялі барацьбу з японскімі захопнікамі.

Вядома, што звычайна Кім Чэн Ын здзяйсняе ўзыходжанне на гару перад важнымі рашэннямі.

У апошні раз ён падымаўся на яе ў кастрычніку 2019 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0