У гэтым годзе жывыя навагоднія дрэвы будуць прадаваць у сталіцы на 81 ёлачных кірмашах. Гэтыя пляцоўкі ўпершыню прададзеныя з аўкцыёна, распавёў на прэс-канферэнцыі начальнік Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Аляксей Раманаў, пішуць Мінск-Навіны.

— Рэзкага скачку цэн на навагоднія дрэвы не чакаецца, — адзначыў А. Раманаў. — Зараз індывідуальныя прадпрымальнікі заключаюць дагаворы з лясгасамі на пастаўку елак, цэны ў гаспадарак розныя, таму і канчатковы кошт тавару можа адрознівацца.

Паводле яго слоў, у мінулым годзе цана на навагоднія дрэўцы была да 35 рублёў у залежнасці ад іх вышыні. Самымі хадавымі былі елі ад 1 да 2 м, яны каштавалі каля 21 рубля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0