5 снежня ўмовы надвор'я ў Беларусі ў асноўным будзе вызначаць цёплая паветраная маса, паведамляе Белгідрамет.

Чакаецца воблачнае, днём з праясненнямі надвор'е. Пераважна без ападкаў, толькі ноччу па ўсходзе краіны невялікія ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі туман, на дарогах галалёдзіца, ноччу і раніцай у асобных раёнах галалёд.

Вецер паўднёва-заходні, заходні парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2.. + 4 ° С, максімальная днём 0.. + 5 ° С. Атмасферны ціск уначы будзе слаба расці, днём слаба падаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0