Брытанскія вайсковыя чыны раз’юшаныя: пасьля нядаўняга абнаўленьня мапаў Google Earth іхнія сакрэтныя аб’екты сталі бачныя як на далоні.

Любы інтэрнаўт можа падзівіцца на базу атамных падлодак у Феслейне, лонданскі офіс MI6 ды трэніровачны комплекс парашутна-дэсантных войскаў асаблівага прызначэньня SAS у Херэфордзе, піша «Вебпланету»

«Удар па нашым ядравым патэнцыяле можа прывесці да велічэзных разбурэнняў», — кажа адзін з вайсковых экспэртаў . Ён таксама мяркуе, што інфармацыя пра стратэгічныя вайсковыя аб’екты мусіць цэнзуравацца.

«Мы прыслухоўваемся да патрабаваньняў урадавых стуктур, аднак не раскрываеам падрабязнасцяў любых абмеркаванняў такога кшталту», — стрымана рэагуе Google.

Сапраўды, Google у свой час пайшоў насустрач індыйскім уладам і зарэтушаваў страітэгічныя вайсковыя аб’екты. Аднак, як паведамляе газета «The Sun», пасля абнаўлення мапаў гэтыя аб’екты зноў сталі даступныя для прагляду.

Яшчэ адзін скандал быў звязаны з спадарожнікавымі здымкамі брытанскіх баз у Іраку. А вось амэрыканская паліцыя дзякуючы Google Earth знайшла ў штаце Вісконсін канапляныя плантацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?