Адвакаты «Украінскага Хельсінскага саюза па правах чалавека» і пракуроры Генпракуратуры даслалі ў Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда паведамленне пра забойства падкантрольнымі РФ узброенымі фарміраваннямі ўкраінскіх ваеннапалонных на Данбасе, пиша pravda.com.ua.

Гаворка ідзе пра факты пазасудовых пакаранняў смерцю 9 ваеннаслужачых Узброеных Сіл Украіны прадстаўнікамі прарасійскай арганізаванай групы «Казачы саюз «Вобласць войска Данскога» падчас баёў за Ілавайск у 2014 годзе і Дэбальцава ў 2015 годзе.

Украіна дала фота- і відэадоказы, якія сведчаць пра факт захопу ўкраінскіх вайскоўцаў у палон, сведчанні відавочцаў забойстваў палонных, дакументы, якія пацвярджаюць смерць вайскоўцаў у палоне. 

У паведамленні асветленая і практыка вядзення баявых дзеянняў «чужымі рукамі», гэта значыць прыцягненне Расійскай Федэрацыяй у канфлікт падкантрольных ёй незаконных узброеных фарміраванняў.

Офіс пракурора праінфармавалі, што згаданыя незаконныя ўзброеныя фармаванні магчыма выкарыстоўваюцца Расіяй не толькі для дасягнення ваеннай перавагі, але і для ажыццяўлення сур'ёзных парушэнняў міжнароднага гуманітарнага права.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0