Вядомы опэрны тэатр ЗША Metropolitan Opera заклаў два гіганцкія пано Марка Шагала, якія ўпрыгожваюць фае будынка, у абмен на забеспячэнне грашовага займу.

Прычына гэткай ахвяры — няпросты фінансавы стан тэатра. Фонд Metropolitan Opera склададецца з ахвяраванняў і ва ўмовах фінансавага крызісу рэзка скараціўся з-за змяншэння ахвяраванняў і падзення кошту акцый.

Два пано — «Трыюмф музыкі» і «Вытокі музыкі» — памерам 9,1 на 11 мэтраў, створаныя Шагалам для Metropolitan Opera у сярэдзіне 1960-х гадоў, застануцца ў фае будынка. У якую менавіта суму займадаўцы ацанілі творы, не ўдакладняецца.

Раней знакаміты нью-ёркскі оперны тэатр аб’явіў, што ў сувязі з цяжкім фінансавым станам вымушаны адмовіцца ад чатырох высокабюджэтных пастановак і скараціць на 10% заробкі кіраўніцтва, піша БЕЛТА.

Фрагмент карціны «Трыюмф музыкі»

Фрагмент карціны «Трыюмф музыкі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?