Расійскія пасажыры цяпер будуць ездзіць у трамваях, аўтобусах, тралейбусах і маршрутках у цішыні.
Федэральная антыманапольная служба забараніла выкарыстанне гукавой рэкламы ў грамадскім транспарце. Падставай для разбіральніцтва сталі скаргі навасібірскіх пасажыраў, якім надакучыла тэлевізійная рэклама ў аўтобусах.
На думку старшыні Саюзу спажыўцоў Расіі Пятра Шэлішча, гэта рашэнне правільнае.
«Абсалютнай большасці грамадзян гэта добра, гукавая рэклама — раздражняючы фактар,які замінае адпачыць ці проста пачытаць». Ён таксама мяркуе, што ў хуткім часе могуць забараніць гукавую рэкламу ў метро і на эскалатарах.
0
0
0
0
0
0