Выкарыстаньне біяпаліва, а менавіта этанолу, недапушчальнае для мусульманіна, заявіў выкладчык акадэміі ў Саудаўскай Аравіі Шэйх Махамед Аль-Наджымі.
Паводле ягоных слоў, Каран адназначна кажа пра тое, што мусульманін мусіць пазбягаць алкаголю, у тым ліку ягонай пакупкі, продажу, транспартавання і вырабу, піша Carpark.ru.
На думку Наджымі, этанол, які выкарыстоўваецца ў якасці аўтамабільнага паліва — гэта амаль чысты спірт. Выкладчык не заклікаў забараніць гэты від паліва ў ісламскіх краінах, але перасцярог сваіх студэнтаў ад ягонага выкарыстання, паведамляе REGNUM.