Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Наталля Качанава абраная старшынёй Савета Рэспублікі. За яе кандыдатуру прагаласавалі ўсе 60 абраных і прызначаных членаў верхняй палаты, піша sb.by.

Так па словах члена Савета Рэспублікі, старшыні Наваполацкага гарвыканкама Дзмітрыя Дзямідава, новы старшыня Савета Рэспублікі павінен валодаць высокім аўтарытэтам, глыбокімі ведамі ў сістэме кіравання, дзяржаўным мысленнем і багатым жыццёвым вопытам.

«Наталля Іванаўна Качанава — вялікі прафесіянал, кіраўнік і палітык, які шчыра хварэе за лёс краіны і кожнага яе грамадзяніна. Пры ўсёй сваёй патрабавальнасці яна ўмее слухаць і чуць людзей, з якімі працуе, вылучаць і падтрымліваць лепшыя прапановы і ініцыятывы, якія ідуць на агульную справу. Ведаю яе як справядлівага і неабыякавага кіраўніка», — сказаў ён.

Нагадаем, што да ўчора Наталля Качанава займала пасаду кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0