Гэты факт сёння агучыў прэм’ер Беларусі Сяргей Сідорскі, перапыніўшы на паседжанні Саўміну «гламурны» даклад міністра працы і сацыяльнай абароны Уладзіміра Патупчыка.

«Палова прадпрыемстваў ужо ходзіць на кароткі тыдзень, а міністр працы нічога не бачыць, у яго беспрацоўе 1%», — заявіў Сідорскі, якога цытуюць афіцыйныя крыніцы.

Ён запатрабаваў ад Мінпрацы прааналізаваць сітуацыю і прапанаваць з улікам новых эканамічных умоваў варыянты стварэння ці перапрафілявання рабочых месцаў.

afn.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0