Улада2121

Белаконеў: Нашы вайскоўцы могуць паехаць у Ліван у складзе італьянскай міратворчай місіі

Начальнік Генштаба, а цяпер дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алег Белаконеў расказаў карэспандэнту «Нашай Нівы» пра вынікі візіту ў Беларусь начальніка Генштаба Італіі Энца Вечыярэлі. 

Дагэтуль нашу краіну наведваў толькі кіраўнік Генштаба Латвіі, але Італія — іншы масштаб, італьянцы — адны з лідараў НАТА. 

Вечыярэлі прыехаў у Беларусь на мінулым тыдні па асабістым запрашэнні Белаконева. Вайскоўцы пазнаёміліся ў Нью-Ёрку, дзе начальнік беларускага Генштаба выступаў на адной з канферэнцый па пытанні міратворчай дзейнасці. 

«У нас адна з задач дзейнасці — развіццё дзейнасці ў рамках міратворчых сіл ААН, у тым ліку ў Ліване. На сёння мы выконваем там пэўныя задачы: беларусы ёсць у структурах забеспячэння і ў медыцынскім персанале. Два нашыя аператыўныя афіцэры таксама там.

І мы абмяркоўвалі са спадаром Вечыярэлі тэхнічныя пытанні, якія трэба ўнесці ў дакументы, каб і наш вайсковы кантынгент змог паехаць у складзе італьянскіх сіл у Ліване і выконваць сумесныя задачы з сербамі, італьянцамі і палякамі», — расказаў Белаконеў.

Як ён патлумачыў, Беларусь не можа адправіць міратворцаў у Ліван, бо гэтае рашэнне прымае ААН. А кіраўнік кантынгенту ў Ліване — Італія, усё залежыць ад іх.

Натуральна, гаворка ідзе пра кантрактнікаў, а не салдат тэрміновай службы.

Мы таксама спыталіся ў начальніка Генштаба такую рэч: ёсць Сербія, якая сябруе і трэніруе войскі і з Расіяй, і з НАТА. А калі мы, беларусы, дэкларуем у Канстытуцыі імкненне да нейтралітэту, то чаму тады праводзім вучэнні толькі з адной сілай — Расіяй, і не праводзім з іншай — НАТА?

«Беларусь гатовая да сумесных вучэнняў з НАТА, ідуць нават перамовы пра магчымыя фарматы. Але гэта з той умовай, што НАТА будзе разумець: наш стратэгічны саюзнік — гэта Расія», — сказаў Белаконеў.

Каментары21

Стала вядомае імя мужчыны, затрыманага ў Магілёве за нібыта напад на губазікаўцаў27

Стала вядомае імя мужчыны, затрыманага ў Магілёве за нібыта напад на губазікаўцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Топ-10 краін, куды інвестуюць беларускія кампаніі

«А вы прычоску паправіць зайшлі?» Лукша расказаў, як смяротна пакрыўдзіў Маркава6

На літоўскай мяжы няма чэргаў з аўтобусаў, але праблемы ў іншым10

Колькі ў Вілейцы плацяць тым, хто грае спецназаўцаў у фантастычным расійскім серыяле?3

У Краснаярскім краі памерла чацвёртае дзіця, што атруцілася пельменямі8

Лукашэнка быў бы рады з'ездзіць у Саудаўскую Аравію3

У красоўках і шырокіх джынсах: будучая каралева Бельгіі паказала стыльны вобраз для навучання1

Трамп заявіў, што калі прайграе, не будзе балатавацца ў 2028 годзе2

«Адвакатка проста ашалела». Беларусы па-за шэнген-зонай, у якіх хутка скончыцца пашпарт — пра свой план дзеянняў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомае імя мужчыны, затрыманага ў Магілёве за нібыта напад на губазікаўцаў27

Стала вядомае імя мужчыны, затрыманага ў Магілёве за нібыта напад на губазікаўцаў

Галоўнае
Усе навіны →