Старшыня Меджліса крымскататарскага народа Рэфат Чубараў заявіў аб падрыхтоўцы маштабнага шэсця з мацерыковай часткі Украіны ў акупаваны Крым, піша unian.net.

Паводле яго словаў, акцыю праводзяць для таго, каб «дапамагчы вярнуць у прававыя рамкі Расію», якая пасля анексіі Крыма не выканала ніводнага міжнароднага рашэння. Акцыя будзе называцца «Свет супраць гвалту і акупацыі. Марш годнасці».

«Формай правядзення такой акцыі мы бачым арганізацыю шэсця з мацерыковай часткі ўкраінскай дзяржавы ў іншую частку ўкраінскай дзяржавы — на Крымскі паўвостраў. Мы ідзём да сябе дадому», - растлумачыў Чубараў.

Дату акцыі паведамяць пазней — падрыхтоўка можа заняць некалькі месяцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0