Падчас шэсця супраць інтэграцыі з Расіяй па праспекце Незалежнасці у натоўпе з'явіўся правакатар. Ён крычаў «Россія вперед!» і меў, паводле сведчанняў, ашклянелы позірк — нібыта знаходзіўся пад уздзеяннем нейкіх рэчываў. Людзі здалі яго сілавікам у цывільным. Правакатара пасадзілі ў сіні мікрааўтобус.
Пазней стала вядома імя правакатара — Ягор Красата.





