8 снежня надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць цёплыя няўстойлівыя паветраныя масы з Атлантыкі, паведаміў Белгідрамет.

У многіх раёнах будуць кароткачасовыя ападкі: у асноўным дождж, а па поўначы краіны — з мокрым снегам. Чакаецца таксама галалёд, захаваецца парывісты вецер.

Тэмпература паветра ад - 1 ноччу да + 6 удзень. 

У Мінску чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Тэмпература ноччу каля 0, днём + 1… +3.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0