Кіраўнік Мінэканомразвіцця РФ Максім Арэшкін даў журналістам справаздачу пра сённяшнія шматгадзінныя беларуска-расійскія перамовы. Гэта заняло недзе хвіліну.

«Плённа папрацавалі па цэлым шэрагу кірункаў - па сельскай гаспадарцы, па сувязі, па мытні, па рэгуляванні нафтавага рынку дасягнулі вельмі сур'ёзнага прагрэсу, - сказаў ён. - Нават па пытанні нафты і газу пазіцыі былі вельмі сур'ёзна збліжаныя. Атрыманы ўказанні. Пачынаем прапрацоўваць. На 20 снежня ў прэзідэнтаў прызначана сустрэча ў Пецярбургу. Будзем ім дакладваць», — сказаў Арэшкін.

З гэтай заявы вынікае, што падпісанне 8 снежня ў Маскве дакументаў аб «паглыбленай інтэграцыі» адмянілася.

Інтрыга захоўваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0