У Магілёўскім раёне 8 снежня патануў рыбак. Здарэнне адбылося ў затоцы Дняпра каля в. Палавінны лог. Каля 15:00 там танулі два чалавекі, піша mogilevnews.by

Да прыбыцця ратавальнікаў відавочцы выратавалі 64-гадовага магілёўца. З дыягназам «агульнае пераахаладжэнне» яго шпіталізавалі. Дапамагчы другому рыбаку было немагчыма. 49-гадовага магілёўца без прыкмет жыцця выявілі на адлегласці 10 метраў ад берага.

— Бяспечным для чалавека лічыцца лёд таўшчынёй не менш за 7 см, цяпер ён ледзь дасягае 4 см.

Трываласць лёду можна вызначыць візуальна: лёд блакітнага колеру — трывалы, белага — трываласць яго ў 2 разы менш, матава-белы або з жоўтым адценнем — ненадзейны, - нагадваюць у МНС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0