Праца над стварэннем фільма «Купала» скончаная, і яго прэзентуюць 17 снежня, паведамляюць Мінск-навіны.

У Дзень беларускага кіно адбудзецца закрыты перадпрэм'ерны паказ «Купалы» у кінатэатры «Масква». Першымі гледачамі стануць ганаровыя госці, прадстаўнікі кінематаграфічнай грамадскасці і прэсы. У іх будзе магчымасць не толькі ацаніць нацыянальны кінапраект, але і пагутарыць са здымачнай групай і акцёрамі. Рэжысёр Уладзімір Янкоўскі асабіста прадставіць карціну.

Вядома, што камісія Міністэрства культуры ўжо прыняла гэты фільм.

У пракат ён выйдзе ў другой палове 2020 года. Спярша - фестывальнае жыццё. У 2020 годзе плануецца прадставіць «Купалу» на фестывалях класа А.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0