• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Кіно
Фота 5 з 8
11.12.2019 / 12:29

«Я не магу заснуць, у мяне баліць сэрца». Фільм «II» пра свет беларускай школы выходзіць у мінскі пракат

11 снежня ў мінскім кінатэатры «Масква» адбудзецца вялікая прэм’ера фільма Улады Сяньковай «II», уганараванага Асаблівым узгадваннем журы Варшаўскага міжнароднага кінафестывалю і які стаў, бадай, адным з самых «гучных» беларускіх фільмаў года. Пра пошукі сродкаў на кіно, сучасную беларускую моладзь, эміграцыю, мяжу паміж «чарнухай» і сумленнасцю ў кіно «Наша ніва» пагутарыла з рэжысёркай.

Улада Сянькова. Фота: Аляксандр Лясько

— Улада, як ты стала рэжысёркай?

— Неяк даўно мая мама загарэлася ідэяй пераехаць у Санкт-Пецярбург, мы тады жылі ў Віцебску, я вучылася ў школе і мне гэта ідэя не вельмі падабалася, бо ў Віцебску ў мяне было ўсталяванае асяроддзе, сябры і гэтак далей, а мама казала, маўляў, у Пецярбурзе больш магчымасцяў і там можна нават рэжысёрам стаць! Ну вось з таго моманту гэтая думка мяне і не пакідала, я заўсёды трымала яе ў галаве, і калі вучылася ва ўніверсітэце на 4 курсе, дакладна зразумела, што хачу рабіць кіно, і вырашыла паступіць у кінашколу.

— А чаму ты абрала кінашколу-студыю Андрэя Палупанава ў Мінску, а не паехала ў той жа Піцер, напрыклад?

— Я проста не хацела з’язджаць, а ісці ў нашу Акадэмію мастацтваў мне таксама не вельмі хацелася, бо я тады толькі скончыла адзін універсітэт, а вучыцца яшчэ пяць год — не мой выпадак, ды і адкуль было ўзяць грошай? Таму пайшла ў кінашколу Андрэя. Я спачатку год вучылася на сцэнарным кірунку, бо заўсёды пісала і хацела ўдасканаліць стыль, а потым зразумела, што не хачу, каб нехта здымаў фільмы па маіх сцэнарах і што сама хачу здымаць кіно, таму пайшла на другі год ужо на рэжысёрскі кірунак.

— Дзе беларусам яшчэ вучыцца кінамастацтву?

— Па сутнасці, няма дзе, відавочна, у нас няма якаснай кінаадукацыі, таму ўжо лепш проста глядзець кіно. У той жа час я не ведаю, што такое якасная кінаадукацыя…

— Кінашкола Вайды ў Варшаве, дзе зараз ты вучышся, дае якасную адукацыю, на тваю думку? Чаму там вучаць?

— Школа Вайды працуе з дзейнымі кіношнікамі-пачаткоўцамі.

— То-бок пасля школы туды не трапіць?

— Так, па-першае, не возьмуць, а па-другое, не ведаю, ці трэба ісці ў рэжысуру пасля школы, мне здаецца, гэта няправільна, бо табе пакуль што няма чаго сказаць. Хаця зноў жа, не ведаю, можа, цяпер такое пакаленне, якое адразу ўсё разумее, але, на маю думку, жыццёвы досвед у гэтай справе — важная рэч.

— Ці вучаць таму, як вырашаць самую актуальную праблему для беларускага кіно: дзе і як шукаць сродкі? Ці ў польскай кінаіндустрыі няма гэтай праблемы?

— Нас вучаць таму, як здымаць кіно, то-бок гэта менавіта пра рэжысуру. Ды нават не вучаць, мы проста шмат размаўляем, абмяркоўваем нашы асабістыя кінапраекты. Што тычыцца фінансавання, там іншая сістэма, але ў іх яно па меншай меры ёсць, другое пытанне, што рэжысёры чакаюць яго гадамі, бо прафесіяналаў шмат, а фінансаванне не гумовае. І вось яны сядзяць і чакаюць, пакуль ім дадуць грошы на дэбют, таму некаторыя мае аднакурснікі былі шакаваныя, што ў мяне ўжо ёсць два фільмы.

— Так жа можна ўсё жыццё прачакаць, ты разумееш гэтую пазіцыю?

— Мне, канешне, цяжка зразумець, але гэта іншы менталітэт. Людзі прывыклі, што любая праца павінна быць аплочана. Вось учора мы здымалі трэніровачныя сцэны, туды былі запрошаны прафесійныя акцёры, і яны, канешне, атрымалі грошы за сваю працу. Разумееш, мы ж проста трэніраваліся, гэтыя сцэны ніхто не ўбачыць і яны нікуды не пойдуць, але вось. А у нас, бывае, плацяць акцёрам пачкай сасісак і ганарацца гэтым. Гэта годна? Таму іх падыход правільны, безумоўна, так працуе сапраўдная індустрыя.

— Відавочна, існуе вялізная прорва паміж тым, якое кіно робяць і хочуць рабіць незалежныя беларускія рэжысёры, і тым, як (не)мысляць сабе развіццё беларускага кіно чыноўнікі ад культуры (яскравы прыклад). Як думаеш, ці існуе хоць маленькая магчымасць у найбліжэйшай будучыні пераадолець гэты разрыў?

— Ім патрэбныя зразумелыя шаблоны, тэмы, якія ляжаць на паверхні. Ім не патрэбна «нязручнае» кіно, кіно, якое задае не зусім прыемныя пытанні. Гэты разрыў не пераадолець, бо чыноўнікам гэта не трэба, у іх ёсць добрыя пасады, вялікія зарплаты і навошта ім тое кіно?

— То-бок у сучасных рэаліях дагрукацца да ўлады, растлумачыць ім, чаму важна і неабходна падтрымліваць незалежных аўтараў, а не аддаваць яшчэ два мільёны даляраў на новы «Код Каіна», немагчыма, так?

— Мы спрабавалі — і нічога не атрымалася, таму я больш не бачу ніякіх магчымасцяў. Міця Сямёнаў-Алейнікаў зараз здымае кіно з дапамогай дзяржавы, але яно ў яго «бяспечнае» — гэта трылер і гэта «бяспечная» тэма, ды і гэта хутчэй выключэнне з правіл.

— Твой фільм «II», які зараз выходзіць у пракат прафінансаваны ІІТА ЮНЕСКА, а як справы з тваімі іншымі праектамі? На колькі я ведаю, фільм «Ahaha» спыніўся якраз з-за адсутнасці фінансавання?

— Так, мы яго пакуль што «замарозілі», але ён адбудзецца, сто працэнтаў. На «Пражэкцёраў» грошы знайшлі прадзюсары Віктар Лабковіч і Ларыса Алейнік.

— Гэта значыць, што магчымасць зрабіць кіно ў Беларусі шмат у чым залежыць ад удачы знайсці прадзюсара, якіх насамрэч не так і шмат?

— Усё ж такі не. Я ні ў якім разе не хачу дэвальваваць вялізны ўнёсак Віктара, калі б не ён, фільма не было, але, на маю думку, галоўнае — каманда. Гарыць альбо не гарыць, гатова ісці на ахвяры ці не — гэта самае важнае. Так было з нашым фільма «II», мы працавалі па 19 гадзін, усе гарэлі гэтай справай, за што я бясконца ўдзячна і вельмі гэта цаню.

Каманда фільма «Пражэкцёры». З архіва гераіні

— Гэта таму у цябе з фільма ў фільм адна і тая ж каманда, тыя ж акцёры?

— Я здымаю адных і тых жа акцёраў не таму, што яны згодныя здымацца бясплатна, яны ўжо атрымліваюць грошы, хай маленькія, але грошы ёсць. Я працую з імі, бо яны мяне вельмі натхняюць. Усе акцёры ў фільме «II» — суцэльнае натхненне, з майго рэжысёрскага пункту гледжання, там кожны на сваім месцы, я б нічога не хацела змяніць.

— Ці рэгулявала творчы працэс ІІТА ЮНЕСКА? Былі ў іх нейкія канкрэтныя патрабаванні ці рэкамендацыі?

— Рэкамендацыі былі і іх было вельмі шмат. Дакладней, нават не рэкамендацый, а каментароў, нататак на палях пасля таго, як яны прачыталі сцэнар. Іх было шмат, і мы былі гэтым трошкі збянтэжаныя. Але мы некалькі раз размаўлялі па скайпе, шмат што абмяркоўвалі, і яны вельмі чула паставіліся да таго, як мы бачым сабе гэты фільм, за што я, канешне, вельмі ўдзячная.

— ІІТА ЮНЕСКА спачатку прыйшлі з прапановай зрабіць фільм да «АРТ Карпарэйшн», а яны прапанавлі табе, ведаеш, чаму менавіта цябе абралі?

— Я ніколі не пыталася ў іх, мне самой было б цікава даведацца. «Калі нам паступіла прапанова ад ЮНЕСКА, мы спачатку пачалі думаць, якім ўвогуле павінна быць кіно на такую тэму? Я тыдзень-два хадзіў з думкамі пра тое, як можа зрабіць такое кіно. Яшчэ такія ўмовы цяжкія былі: невялікі бюджэт, кароткія тэрміны. І першая думка: напэўна, дакументальны фільм. Але потым зразумеў, што моладзь, калі глядзіць дакументальнае кіно на такія тэмы — то «ў адно вуха заляцела, а ў другое вылецела», таму з’явілася думка зрабіць гульнявы фільм. І самае галоўнае пытанне для мяне было: хто можа зрабіць гэты фільм так, каб мне спадабалася, то-бок чый фільм асабіста мне было б цікава паглядзець у сувязі з гэтай тэмай? І я зразумеў, што гэта Улада Сянькова, бо яна можа зрабіць гэта смела, драйвова і таленавіта, так яно і выйшла, і я вельмі рады, што не памыліўся ў выбары», — адказвае каардынатар праектаў беларускага кіно «АРТ Карпарэйшн» Мікола Лаўрынюк.

— Улада, а ты б зняла гэты фільм, калі б не заказ?

— Так, адназначна. Ён, мабыць, быў бы трошкі іншым, але быў бы. Мы з Сашай Лясько (суаўтар фільма) даўно хацелі зрабіць фільм пра школу, яе сучасны стан, пра моладзь, мы шмат пра гэта размаўлялі, і вось калі з’явілася такая магчымасць, мы, канешне, адразу зразумелі, што трэба рабіць.

— Планавалася, што «II» будзе зняты і выкладзены ў інтэрнэт для агульнадаступнага прагляду, але з’явіўся Варшаўскі кінафестываль, а затым кінапракат. Чаму так сталася?

— Мы планавалі зняць кароткаметражны фільм хвілін на 40 і проста імкнуліся зрабіць добрую якасную працу. Менавіта таму я яшчэ больш цаню сваю каманду, мы ж усе разумелі, што гэтае кіно робіцца не дзеля грошай, магчымага поспеху і прызнання, а ўсё роўна ўсе выкладваліся на сто працэнтаў. А потым, калі мы зразумелі, што атрымліваецца поўны метр, вырашылі адправіць заяўку на Варшаўскі кінафестываль.

 

Каманда фільма «II» на Варшаўскім кінафестывалі. З архіва гераіні

 — Аляксей Палуян у нашай гутарцы нядаўна казаў, што ў Беларусі «пачынаюць заўважаць свае, калі цябе прызнаюць за мяжой». Ты згодна з гэтым?

 — Глабальна — так, удзел у фестывалях вельмі важны. Пасля Варшавы нас запрасілі на Гётэборгскі кінафестываль, потым яшчэ будзе Брусель, ну і далей я яшчэ не магу казаць, пакуль няма афіцыйных прэс-рэлізаў.

— Галоўныя героі ўсіх тваіх фільмаў — маладыя людзі, якія так ці інакш знаходзяцца ў пазіцыі выключэння, напэўна, найбольш ілюстратыўны прыклад — берталучаўскія летуценнікі з «Ahaha», у фільме «II» ж таксама. Гэты тычыцца твайго ўласнага светаадчування?

— Не, я не магу сказаць, што гэта пра маё светаадчуванне. Наадварот, у пэўных сітуацыях, калі я адчуваю сябе не ў сваёй талерцы — я не ўмею памаўчаць, не ўмею быць далікатнай, я заўсёды скажу, што думаю. Мяне проста вельмі турбуе несправядлівасць, і калі я адчуваю, што да кагосьці ставяцца несправядліва, моцна за гэта перажываю. Таму да сваіх герояў я стаўлюся хутчэй спачувальна, чула адчуваю тых, каго крыўдзяць.

 

На здымках «Ahaha». Фотаздымак Кацярыны Смурага

— Але усе яны — маладыя людзі альбо падлеткі. Якая яна, сучасная беларуская моладзь?

— Я думаю, што яны свабодныя, свабодныя і дасведчаныя. Яны не ведаюць дакладна, што ім трэба, але дакладна ведаюць, што ім не трэба.

— І ў гэтым сэнсе, мне здаецца, вельмі адчувальна іх адрозненне ад сваіх бацькоў, то-бок ад дарослых. Ты неяк расказвала, што пасля аднаго з паказаў «II» жанчына з залы запытала, ці не баіцеся вы, што фільм стане «прапагандай геяў». Што ты адчула ў гэты момант і што ёй адказала?

— Не памятаю, што адказала, але, канешне, адразу падумала, што гэта за фармулёўка такая, што яна значыць? Ну, і мне тады стала вельмі сумна ад таго, што чалавек паглядзеў такі фільм, які гаворыць пра пачуцці, эмоцыі, эмпатыю, і вынес для сябе такую мараль. Але трэба сказаць, што потым гэтая глядачка змяніла сваё меркаванне, і для мяне гэта сапраўдны цуд, гэта самае важнае, калі меркаванне і думкі хаця б аднаго чалавека зменяцца, то ўжо ўсё не дарэмна, як сказаў мой суаўтар Саша, значыць, наша кіно існуе for a reason.

— У прэс-рэлізе фільм «II» характарызуецца як «беспрэцэдэнтна сумленнае кіно», а з каментароў у фэйсбуку ці СМІ можна даведацца, што твой фільм — «чарговая чарнуха». Ты разумееш, дзе праходзіць гэтая мяжа?

— Мне заўсёды хочацца запытаць: што такое чарнуха? Я сапраўды не разумею. Мне здаецца, гэта з разраду «не глядзеў, але асуджаю», бо я бачыла вочы людзей, якія паглядзелі кіно, яны выходзілі з залы пад такім уражаннем і, як бы клішавана гэта ні гучала, яны выходзяць нібыта троху чысцейшымі. Ведаеш, калі бачыш, як дарослы мужчына выходзіць са слязьмі на вачах… Ну, я не ведаю. То-бок хай людзі, якія кажуць, што фільм «II» «чарнушны», прыйдуць на паказы і проста паглядзяць на твары людзей, якія выходзяць з залы. Тата маёй сяброўкі патэлефанаваў ёй пасля паказу і сказаў: «Я не магу заснуць, у мяне баліць сэрца». Разумееш? То пра якую «чарнуху» тут можна казаць? Проста, на жаль, людзі не хочуць ўдавацца ў падрабязнасці і паглыбляцца, яны бяруць тое, што ляжыць на паверхні. Убачылі дзяўчынку, якая п'е піва і лаецца, — значыць «чарнуха». Лёгка вешаць на ўсе цэтлікі, а падумаць глыбей і спрабаваць зразумець — гэта ўжо праца.

— Яшчэ адна скразная тэма ў тваіх фільмах — тэма эміграцыі. Гэта для цябе асабістае пытанне? Ты думаеш пра тое, каб з'ехаць?

— Так, я думаю пра гэта і зараз нават напалову жыву за мяжой. Разумееш, справа не ў тым, хачу я з’ехаць ці не, мы жывём у эпоху глабалізацыі, свет шырокі, і я не хачу замыкацца ў адной Беларусі, мне Беларусь цікавая ў сусветным кантэксце. Мне цікава, як цяпер людзі жывуць, не прывязваючыся да аднаго месца, працуюць аддалена, свабодна перамяшчаюцца па свеце і па факце межаў няма, ёсць толькі адмысловыя межы — візы, за якія ты плаціш 80 еўра і чакаеш два месяцы.

— У сучасным незалежным беларускім кіно, здаецца, усталяваўся пэўны гендарны баланс, больш за тое, адметна, што найбольш гучныя поспехі беларускіх кінематаграфістаў належаць жанчынам: Юліі Шатун, Дар’і Жук, Анастасіі Мірашнічэнка, табе. Чым можна гэта патлумачыць?

— Лёша Палуян пару год таму зняў выдатны фільм, які дарэчы толькі што быў у пракаце, — ён называецца «Край жанчын», вось у ім і ёсць адказ на гэта пытанне.

Дар'я Шакуля, кадры з фільма «II»: «АРТ Карпарэйшн»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
Алек Болдуін заявіў, што не націскаў на спускавы кручок рэвальвера, калі загінула аператар Галіна Хатчынс
Па краіне адмянілі паказы фільма з удзелам акцёраў Купалаўскага тэатра «Авантуры Пранціша Вырвіча»
Палітыка і грамадства
11 беларусаў хочуць вярнуцца з ПАР на радзіму з-за штама «амікрон»
Галоўчанка: У дэфіцытным бюджэце на 2022 год няма нічога катастрафічнага
Два ўдзельнікі сустрэчы міністраў замежных спраў у Стакгольме заразіліся каранавірусам 
Скарб на Манблане. Альпініст чакаў восем гадоў, каб атрымаць палову знойдзеных там каштоўных камянёў
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Пуцін заявіў, што не трэба палітызаваць сітуацыю на мяжы Беларусі і ЕС
«Давайце спынім крушэнне цывілізацыі»: Папа Францішак выказаўся пра мігрантаў
Усяго патроху
Двое бегемотаў з бельгійскага заапарку падхапілі кавід. Іх змясцілі на каранцін
Айцішнікі, дырэктары, пілоты і… вясковы інжынер? Паглядзіце, каму прапануюць самыя высокія заробкі ў Беларусі
У Нямеччыне самалёт сеў на мост — і трапіў у ДТЗ
Рэцэпт на выхадныя: французскія калядныя пячэнькі «Сабле»
«Давайце бясплатна, бо што вы мне зробіце?» Беларускія клінеры падзяліліся дзікімі гісторыямі пра сваіх кліентаў
У Беларусі абралі птушку 2022 года. Паглядзіце, якая яна мілая ФОТА
«Як прычоска Борыса Джонсана». Брытанцы жартуюць і абураюцца з нагоды галоўнай ёлкі краіны ФОТЫ
Спорт
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Здарэнні
Ратавальнік на руках вынес казулю, якая правалілася пад лёд у Браслаўскім раёне — кранальнае ВІДЭА
У Гомелі снегаўборачны МАЗ знёс агароджу
Дзяржпагранкамітэт Беларусі заявіў, што ўкраінскія пілоты парушылі мяжу, і паказаў відэа. Украіна абвяргае
Магілёвец выбіў незнаёмцу зубы, бо той дрэнна праспяваў у караоке-бары

На трасе Мінск — Маладзечна сутыкнуліся чатыры аўтамабілі. Пяць чалавек трапілі ў бальніцу
У Ваўкавыску дзве дзяўчынкі выпілі гарэлкі і трапілі ў рэанімацыю
Пад Салігорскам сутыкнуліся легкавік і рэйсавы аўтобус, двух чалавек прыйшлося дэблакаваць
У Нараўлянскім раёне двое дзяцей атруціліся таблеткамі
Карысная інфа
У сярэдзіне тыдня можа пахаладаць да мінус 18°С
На выходных пахаладае да мінус 10
У першы дзень зімы — снег і галалёдзіца
У Мінску назіраецца паніжаны атмасферны ціск: на 25 мм ніжэй за норму
Здароўе
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Сапраўды няма грошай». У Віцебску людзі здаюць кроў у доўг
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
У Беларусі з ліпеня 2022 года будзе ўведзены ПДВ для інтэрнэт-гандлю
Намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі сказаў, колькі мільёнаў даляраў можа згубіць Беларусь на экспарце праз санкцыі
Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Галоўчанка паабяцаў санкцыі супраць Захаду
Меркаванні
Кузняцоў пра словы Макея: Паняцце «дзяржаўнасць» без законнасці — гэта пусты гук
Новы капіталізм Маска і іншых тэхнамільярдэраў. Што з ім не так
Дар'я Домрачава: Любая дзяржава ў сваёй гісторыі праходзіць праз складаныя часы
Лебядок: Заява Лукашэнкі наконт ядзернай зброі як мінімум запозненая
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
Навука і тэхналогіі
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Скарб на Манблане. Альпініст чакаў восем гадоў, каб атрымаць палову знойдзеных там каштоўных камянёў
Кіраўнік СК Расіі загадаў праверыць творчасць Аксімірона і Нойза МС
Пуцін заявіў, што не трэба палітызаваць сітуацыю на мяжы Беларусі і ЕС
Кіраўнік фракцыі Еўрапарламента: «Паўночны паток — 2» не будзе рэалізаваны ў выпадку ўварвання Расіі ва Украіну
«Давайце спынім крушэнне цывілізацыі»: Папа Францішак выказаўся пра мігрантаў
Барэль пра імаверны канфлікт з Расіяй: ЕС зойме бок Украіны ў любым выпадку
У Польшчы затрыманы расійскі сухагруз «Руслана» з п'яным экіпажам, што ледзь не сеў на мель
Галоўнае
11 беларусаў хочуць вярнуцца з ПАР на радзіму з-за штама «амікрон»
Два ўдзельнікі сустрэчы міністраў замежных спраў у Стакгольме заразіліся каранавірусам 
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Галоўчанка: У дэфіцытным бюджэце на 2022 год няма нічога катастрафічнага
Скарб на Манблане. Альпініст чакаў восем гадоў, каб атрымаць палову знойдзеных там каштоўных камянёў
У сярэдзіне тыдня можа пахаладаць да мінус 18°С
Пуцін заявіў, што не трэба палітызаваць сітуацыю на мяжы Беларусі і ЕС
Усяго патроху
Двое бегемотаў з бельгійскага заапарку падхапілі кавід. Іх змясцілі на каранцін
«Давайце бясплатна, бо што вы мне зробіце?» Беларускія клінеры падзяліліся дзікімі гісторыямі пра сваіх кліентаў
Айцішнікі, дырэктары, пілоты і… вясковы інжынер? Паглядзіце, каму прапануюць самыя высокія заробкі ў Беларусі
Сафіі Сапезе выставілі абвінавачванне. Ёй пагражае да 6 год зняволення
Фота / Відэа
Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Меркель развіталася з пасадай канцлера. Вайскоўцы прайшлі маршам з паходнямі ВІДЭА
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
Bild: План-максімум Крамля — захапіць дзве траціны Украіны, уключна з Кіевам
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
Адгадайце, што на гэтых фота ўрачыста адкрываюць беларускія чыноўнікі ТЭСТ
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
Ці сустракаліся ў Швецыі Макей і Ціханоўская?
Самае лайканае
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Гарачыя тэмы
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх