• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Грамадства
Фота 7 з 16

Палявы парк УВСТ 488-га МСп, г. Клінцы, с. Займішча

11.12.2019 / 14:51

Як павялічваецца колькасць расійскіх войскаў ля граніцы з Беларуссю

Створаныя фарміраванні расійскай арміі валодаюць значным патэнцыялам для правядзення аперацыяў у межах мажлівай гібрыднай вайны ва Усходняй Беларусі, калі сілы і сродкі для прымушэння нашай краіны да інтэграцыі будуць вычарпаныя. Безумоўна, гэта — фактар наўпроставага ваенна-палітычнага ціску на кіраўніцтва Беларусі.

Напрамкі патэнцыйных удараў фарміраванняў 144-й гвардзейскай мотастралковай дывізіі Узброеных сілаў РФ

Пасля пачатку расійскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны Узброеныя сілы Расіі сталі фарміраваць новыя вайсковыя злучэнні для нарошчвання ўдарнага патэнцыялу і стварэння адзінай наступальнай лініі. Непасрэдна ля мяжы з нашай краінай з 2016 года пачалі фарміравацца новыя расійскія ўдарныя падраздзяленні, пункты дыслакацыі якіх — з улікам мясцовасці, інфраструктуры і наяўных транспартных шляхоў спалучэння — сведчаць пра абсалютную прыярытэтнасць беларускага стратэгічнага напрамку.

З 2018 года ў месцах базавання гэтых падраздзяленняў пачалося істотнае назапашванне ўзбраенняў і вайсковай тэхнікі, якое на гэты момант з’яўляецца адкрытай пагрозай для Беларусі.

У красавіку 2016 года валанцёры міжнароднай выведвальнай супольнасці InformNapalm першымі выявілі і раскрылі планы Узброеных сілаў (УС) РФ па перакідванні падраздзяленняў 28-й асобнай мотастралковай брыгады (АМСБр) з Екацярынбурга да мяжы з Беларуссю і Украінай. Характэрна, што ў траўні таго ж года міністр абароны РФ Сяргей Шойгу заявіў: «Новыя дывізіі будуць створаныя для супрацьдзеяння нарошчванню сілаў NATO ля расійскіх межаў». Аднак Беларусь не з’яўляецца чальцом Паўночнаатлантычнага альянсу і афіцыйна ніколі не заяўляла пра намеры ўвайсці ў яго. Больш за тое, менавіта з Расіяй яна ўваходзіць ва ўсе мажлівыя ваенныя хаўрусы.

Падобныя заявы разам з пашыранымі расійскімі СМІ паведамленнямі пра стварэнне «звышмагутнага браняванага кулаку» ля беларускай мяжы не вытрымліваюць аніякай крытыкі і спрабуюць насамрэч схаваць асноўныя мэты і задачы разгортвання новых вайсковых аб’ектаў ля мяжы з Беларуссю, якія могуць стаць плацдармам у выпадку далейшай эскалацыі агрэсіўных дзеянняў з боку Расіі.

У траўні 2016 года ў памежныя з Беларуссю і Украінай раёны — у Ельню Смаленскай вобласці і Клінцы Бранскай вобласці — з Екацярынбурга былі перакінутыя першыя падраздзяленні 28-й АМСБр Цэнтральнай вайсковай акругі УС РФ. На іх базе пачалося разгортванне 144-й гвардзейскай мотастралковай дывізіі (в/ч 61423, нумар перайшоў ад 28-й АМСБр), якая, паводле арганізацыйна-штатнай структуры, увайшла ў перафарміраваную 20-ю агульнавайсковую армію Заходняй вайсковай акругі.

Эшалон з дывізіёнам самаходных 152-мм гаўбіцаў «Мста-С» (2С19) прыбывае да мяжы з Беларуссю і Украінай

На гэты момант у складзе 144-й МСД маюцца наступныя фарміраванні і падраздзяленні: 488-ы мотастралковы полк (МСп), 254-ы МСп, 59-ы танкавы полк, 856-ы самаходны артылерыйскі ракетны полк, 1259-ы зенітны ракетны полк, асобныя зенітна-ракетны і процітанкавы дывізіёны, 5 асобных батальёнаў і 3 асобныя роты. Запланавана разгортванне яшчэ аднаго мотастралковага палка і даўкамплектаванне 59-га Тп і 254-га МСп.

Горад Клінцы, што знаходзіцца ў зоне з падвышаным узроўнем радыяцыі праз аварыю на ЧАЭС і ўсяго за 34 кіламетры ад мяжы з Магілёўскай вобласцю Беларусі, і за 42 кіламетры ад Чарнігаўскай вобласці Украіны, стаў пунктам сталай дыслакацыі адразу двух расійскіх мотастралковых палкоў.

Першым клінцоўскім фарміраваннем стаў наноў створаны 488-ы мотастралковы Сімферопальскі Чырвоназнамённы, ордэна Суворава другой ступені полк імя С. Арджанікідзэ (в/ч 12721). З 2019 года ім камандуе палкоўнік Уладзімір Мікалаевіч Карала.

Камандзір 488-га МСп палкоўнік Уладзімір Карала. Фота klintsy.info

З траўня 2016 года перадыслакаваныя ўральскія падраздзяленні 28-й АМСБр знаходзіліся ў мясцовасці на паўночным захадзе Клінцоў непадалёк н.п. Філатаў Хутар, дзе былі створаныя палявыя лагер і парк узбраення і вайсковай тэхнікі (УВТ).

Палявы лагер (унізе злева) і палявы парк УВТ 488-га МСп, чэрвень 2016 г. Фота TerraServer, DigitalGlobe

Напрыканцы 2016-га і пачатку 2017 года асабовы склад быў перадыслакаваны на тэрыторыю адноўленага вайсковага мястэчка №2 (каардынаты месца дыслакацыі: 52°44’49.4’’N 32°15’02.3’’E). У выніку выведкі адкрытых крыніцаў інфармацыі вызначана, што жаўнераў размясцілі ў двух рэканструяваных трохпавярховых інтэрнатах агульнага тыпу, разлічаных на 300 вайскоўцаў кожны, і ў трох збудаваных двухпавярховых інтэрнатах блочна-модульнага тыпу на 200 вайскоўцаў кожны. То-бок, у гэтых казармах на тэрыторыі вайсковага мястэчка могуць быць раскватараваныя да 1200 жаўнераў.

Тэрыторыя адноўленага вайсковага мястэчка №2 з месцам дыслакацыі асабовага складу 488-га МСп УС РФ. Фота Google Earth

На гэтай тэрыторыі, згодна з зацверджаным генеральным планам, павінны былі збудаваць яшчэ дзве блочна-модульныя казармы і рэканструяваць адзін будынак для размяшчэння да 700 вайскоўцаў. Таксама планавалася пабудаваць не менш за 14 сховішчаў узбраення і вайсковай тэхнікі, разлічаных агулам на 470 машынамесцаў. Аднак станам на кастрычнік 2019 года са значных аб’ектаў гэтага праекту рэалізаваная толькі рэканструкцыя і пабудова пяці інтэрнатаў, збудаваная вялікая сталоўка на 1000 чалавек, здзейсненая рэканструкцыя штабу палка і адноўлены шыхтавы плац.

Вайскоўцы 488-га МСп на шыхтавым плацы вайсковага мястэчка №2 у г. Клінцы

З канца 2016 і пачатку 2017 года ўзбраенне і вайсковую тэхніку з парку УВТ непадалёк н.п. Філатаў Хутар пачалі перасоўваць у сяло Займішча — адміністрацыйную частку Клінцоў, якая знаходзіцца на поўдні гэтага горада. Тут у прамежку з канца чэрвеня па верасень 2016 года пачалі разбудоўваць палявы парк узбраення, вайсковай і спецыяльнай тэхнікі (за 41 кіламетр ад мяжы з Беларуссю; каардынаты месца дыслакацыі: 52°43’02.2’’N 32°16’18.0’’E).

Палявы парк УВСТ 488-га МСп, г. Клінцы, с. Займішча

Палявы парк УВСТ 488-га МСп, г. Клінцы, с. Займішча

Палявы парк у Займішчы арганізаваны паводле батальённага прынцыпу. Яго арганізацыя і абсталяванне забяспечваюць перадусім мажлівасць хуткага вывядзення вайсковай тэхнікі па баявой трывозе. Пры гэтым ахоўныя ўласцівасці мясцовасці практычна не выкарыстоўваюцца, на нізкім узроўні знаходзіцца арганізацыя маскавання і схрону вайсковай тэхнікі.

Было. Фота Google Earth

Стала. Фота Google Earth

З аналізу спадарожнікавых здымкаў вынікае, што 488-ы МСп складаецца з трох мотастралковых і аднаго танкавага батальёну, аднаго гаўбічнага і аднаго ракетна-артылерыйскага дывізіёну.

УВТ 488-га МСп, кастрычнік 2019 г. Фота TerraServer, DigitalGlobe

Паводле наяўнасці спецыяльнай вайсковай тэхнікі полк мае асобныя роты (інжынерна-сапёрная, рамонтная, сувязі, матэрыяльнага забеспячэння). На спадарожнікавым здымку зафіксаваныя наступныя ўзбраенне і вайсковая тэхніка 488-га МСп: да 30 танкаў Т-72, амаль 90 БМП-2, іншыя баявыя браняваныя машыны (ББМ), дзясяткі разнастайных браняваных машынаў забеспячэння, некалькі дзясяткаў сістэмаў артылерыі, у тым ліку 12 адзінак буксаваных 152-мм гаўбіцаў 2А65 «Мста-Б», некалькі адзінак БМ-21 «Град». Таксама выяўленыя рухомыя сродкі тэхнічнага абслугоўвання бранятанкавага ўзбраення і тэхнікі ў палявых умовах.

Палявы парк УСВТ і збудаванае ў 2018 г. вайсковае мястэчка УС РФ, кастрычнік 2019 г. Фота TerraServer, DigitalGlobe

Характэрна, што калі агульная плошча вайсковай базы ў Займішчы яшчэ ў траўні 2018 года складала 25 гектараў, то ўжо станам на кастрычнік 2019 года база займала больш за 60 гектараў зямлі, то-бок, павялічылася больш чым удвая. Меркавана, тэрыторыя гэтага вайсковага аб’екта будзе і далей пашырацца праз даўкамплектаванне і фарміраванне новых падраздзяленняў.

Спадарожнікавыя здымкі для параўнання плошчы вайсковай базы г.Клінцы, с. Займішча, леваруч — травень 2018 года, праваруч — кастрычнік 2019 года. Фота TerraServer, DigitalGlobe

Істотнае павялічэнне плошчы вайсковага аб’екту ў Займішчы адбылося праз разгортванне ў 2018 годзе другога вайсковага фарміравання 144-й МСД, якое з гэтага часу мае тут пункт сталай дыслакацыі (ПСД). Гэта 254-ы гвардзейскі мотастралковы полк імя Аляксандра Матросава (в/ч 91704, ПСД — г. Клінцы, с. Займішча).

Шаўроны 488-га МСп і 254-га МСп

На сёння ён па колькасці асабовага складу і наяўнага ўзбраення і вайсковай тэхнікі з’яўляецца батальённай тактычнай групай. Паводле аналізу спадарожнікавых здымкаў, яна складаецца з мотастралковага батальёну, узброенага да 40 адзінак ББМ (меркавана, БТР-80 і БТР-82А), і ўзмоцненага танкавай ротай (не менш за 8 адзінак, меркавана, Т-72БА). Апроч гэтага ва ўзбраенні маюцца і некалькі дзясяткаў сродкаў артылерыі, у тым ліку дывізіён буксаваных 152-мм гаўбіцаў 2А65 «Мста-Б» (зафіксавана 12 адзінак) і некалькі адзінак БМ-21. Працягваецца ўкамплектаванне гэтага фарміравання да паўнавартаснага палка.

Улетку 2018 года на тэрыторыі палявога парку ў Займішчы пачалося будаўніцтва казармаў для вайскоўцаў. За некалькі месяцаў, да кастрычніка 2018 года, былі ўзведзеныя 4 блочна-модульныя збудаванні, разлічаныя агулам на не менш за 800 вайскоўцаў. У іх, меркавана, размешчаны асабовы склад 254-га МСп.

Вайсковыя інтэрнаты блочна-модульнага тыпу і інфраструктура, г. Клінцы, с. Займішча, кастрычнік 2019 года. Фота TerraServer, DigitalGlobe

Характэрна, што актыўнае перакідванне вайсковай тэхнікі і ўзбраення да мяжы з Беларуссю супадае з пачаткам інтэнсіфікацыі захадаў з боку РФ да паўнавартаснага разгортвання так званага «Союзного Государства». Нягледзячы на тое, што Беларусь з’яўляецца адным з асноўных ваенных хаўруснікаў Расіі, з якой створаная адзіная рэгіянальная групоўка войскаў, адзіная сістэма супрацьпаветранай абароны, расійскае камандаванне разгортвае ўздоўж беларускай мяжы паўнавартасную ўдарную наступальную лінію, якую ўтвараюць фарміраванні 144-й МСД.

Напрамкі патэнцыйных удараў фарміраванняў 144-й МСД УС РФ

Вайсковая база ў Клінцах знаходзіцца ўсяго за 90 кіламетрах ад Гомеля, злучаная з горадам чыгуначным спалучэннем і трасай рэгіянальнага значэння. На ёй дыслакуюцца фарміраванні, разгорнутыя на падставе падраздзяленняў 28-й мотастралковай брыгады з Екацярынбурга, якія атрымалі значны баявы досвед падчас расійскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны і Сірыі. Створаныя фарміраванні расійскай арміі валодаюць значным патэнцыялам для правядзення аперацыяў у межах мажлівай гібрыднай вайны ва Усходняй Беларусі, калі сілы і сродкі для прымушэння нашай краіны да інтэграцыі будуць вычарпаныя. Безумоўна, гэта — фактар наўпроставага ваенна-палітычнага ціску на кіраўніцтва Беларусі.

Адсутнасць з боку Беларусі памежнага кантролю і значных вайсковых сілаў на мяжы з Расіяй у Магілёўскай і Гомельскай абласцях істотна павялічваюць вызначаныя пагрозы.

Разам з тым, нягледзячы на прыярытэтнасць беларускага стратэгічнага напрамку для разгортвання і прасоўвання створаных фарміраванняў 144-й МСД, яны могуць быць выкарыстаныя і супраць Украіны. Рэалізацыя сцэнару поўнамаштабнага ўварвання Узброеных сілаў РФ ва Украіну прадугледжвае і выкарыстанне тэрыторыі Беларусі ў якасці ваеннага плацдарму, наступальныя стратэгічныя аперацыі з якога могуць праводзіць таксама сілы 1-й танкавай арміі. Элементы гэтых дзеянняў ужо былі адпрацаваныя падчас супольных стратэгічных вучэнняў «Захад-2017».

Дзяніс Івашын, novychas.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
11 беларусаў хочуць вярнуцца з ПАР на радзіму з-за штама «амікрон»
Два ўдзельнікі сустрэчы міністраў замежных спраў у Стакгольме заразіліся каранавірусам 
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Галоўчанка: У дэфіцытным бюджэце на 2022 год няма нічога катастрафічнага
Палітыка і грамадства
11 беларусаў хочуць вярнуцца з ПАР на радзіму з-за штама «амікрон»
Галоўчанка: У дэфіцытным бюджэце на 2022 год няма нічога катастрафічнага
Два ўдзельнікі сустрэчы міністраў замежных спраў у Стакгольме заразіліся каранавірусам 
Скарб на Манблане. Альпініст чакаў восем гадоў, каб атрымаць палову знойдзеных там каштоўных камянёў
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Пуцін заявіў, што не трэба палітызаваць сітуацыю на мяжы Беларусі і ЕС
«Давайце спынім крушэнне цывілізацыі»: Папа Францішак выказаўся пра мігрантаў
Усяго патроху
Двое бегемотаў з бельгійскага заапарку падхапілі кавід. Іх змясцілі на каранцін
Айцішнікі, дырэктары, пілоты і… вясковы інжынер? Паглядзіце, каму прапануюць самыя высокія заробкі ў Беларусі
У Нямеччыне самалёт сеў на мост — і трапіў у ДТЗ
Рэцэпт на выхадныя: французскія калядныя пячэнькі «Сабле»
«Давайце бясплатна, бо што вы мне зробіце?» Беларускія клінеры падзяліліся дзікімі гісторыямі пра сваіх кліентаў
У Беларусі абралі птушку 2022 года. Паглядзіце, якая яна мілая ФОТА
«Як прычоска Борыса Джонсана». Брытанцы жартуюць і абураюцца з нагоды галоўнай ёлкі краіны ФОТЫ
Спорт
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Здарэнні
Ратавальнік на руках вынес казулю, якая правалілася пад лёд у Браслаўскім раёне — кранальнае ВІДЭА
У Гомелі снегаўборачны МАЗ знёс агароджу
Дзяржпагранкамітэт Беларусі заявіў, што ўкраінскія пілоты парушылі мяжу, і паказаў відэа. Украіна абвяргае
Магілёвец выбіў незнаёмцу зубы, бо той дрэнна праспяваў у караоке-бары

На трасе Мінск — Маладзечна сутыкнуліся чатыры аўтамабілі. Пяць чалавек трапілі ў бальніцу
У Ваўкавыску дзве дзяўчынкі выпілі гарэлкі і трапілі ў рэанімацыю
Пад Салігорскам сутыкнуліся легкавік і рэйсавы аўтобус, двух чалавек прыйшлося дэблакаваць
У Нараўлянскім раёне двое дзяцей атруціліся таблеткамі
Карысная інфа
У сярэдзіне тыдня можа пахаладаць да мінус 18°С
На выходных пахаладае да мінус 10
У першы дзень зімы — снег і галалёдзіца
У Мінску назіраецца паніжаны атмасферны ціск: на 25 мм ніжэй за норму
Здароўе
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Сапраўды няма грошай». У Віцебску людзі здаюць кроў у доўг
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
У Беларусі з ліпеня 2022 года будзе ўведзены ПДВ для інтэрнэт-гандлю
Намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі сказаў, колькі мільёнаў даляраў можа згубіць Беларусь на экспарце праз санкцыі
Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Галоўчанка паабяцаў санкцыі супраць Захаду
Меркаванні
Кузняцоў пра словы Макея: Паняцце «дзяржаўнасць» без законнасці — гэта пусты гук
Новы капіталізм Маска і іншых тэхнамільярдэраў. Што з ім не так
Дар'я Домрачава: Любая дзяржава ў сваёй гісторыі праходзіць праз складаныя часы
Лебядок: Заява Лукашэнкі наконт ядзернай зброі як мінімум запозненая
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
Навука і тэхналогіі
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Скарб на Манблане. Альпініст чакаў восем гадоў, каб атрымаць палову знойдзеных там каштоўных камянёў
Кіраўнік СК Расіі загадаў праверыць творчасць Аксімірона і Нойза МС
Пуцін заявіў, што не трэба палітызаваць сітуацыю на мяжы Беларусі і ЕС
Кіраўнік фракцыі Еўрапарламента: «Паўночны паток — 2» не будзе рэалізаваны ў выпадку ўварвання Расіі ва Украіну
«Давайце спынім крушэнне цывілізацыі»: Папа Францішак выказаўся пра мігрантаў
Барэль пра імаверны канфлікт з Расіяй: ЕС зойме бок Украіны ў любым выпадку
У Польшчы затрыманы расійскі сухагруз «Руслана» з п'яным экіпажам, што ледзь не сеў на мель
Галоўнае
11 беларусаў хочуць вярнуцца з ПАР на радзіму з-за штама «амікрон»
Два ўдзельнікі сустрэчы міністраў замежных спраў у Стакгольме заразіліся каранавірусам 
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Галоўчанка: У дэфіцытным бюджэце на 2022 год няма нічога катастрафічнага
Скарб на Манблане. Альпініст чакаў восем гадоў, каб атрымаць палову знойдзеных там каштоўных камянёў
У сярэдзіне тыдня можа пахаладаць да мінус 18°С
Пуцін заявіў, што не трэба палітызаваць сітуацыю на мяжы Беларусі і ЕС
Усяго патроху
Двое бегемотаў з бельгійскага заапарку падхапілі кавід. Іх змясцілі на каранцін
«Давайце бясплатна, бо што вы мне зробіце?» Беларускія клінеры падзяліліся дзікімі гісторыямі пра сваіх кліентаў
Айцішнікі, дырэктары, пілоты і… вясковы інжынер? Паглядзіце, каму прапануюць самыя высокія заробкі ў Беларусі
Сафіі Сапезе выставілі абвінавачванне. Ёй пагражае да 6 год зняволення
Фота / Відэа
Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Меркель развіталася з пасадай канцлера. Вайскоўцы прайшлі маршам з паходнямі ВІДЭА
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
Bild: План-максімум Крамля — захапіць дзве траціны Украіны, уключна з Кіевам
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
Адгадайце, што на гэтых фота ўрачыста адкрываюць беларускія чыноўнікі ТЭСТ
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
Ці сустракаліся ў Швецыі Макей і Ціханоўская?
Самае лайканае
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Гарачыя тэмы
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх