21-гадовая жыхарка Мёрскага раёна прыехала ў Полацк у пошуках працы. Дамовіўшыся з наймальнікам, перад ёй паўстала пытанне пра жыллё. Ёй быў прапанаваны варыянт: на першы час пераначаваць ў калегі, паведамляе абласная міліцыя.

Увечары, калі дзяўчына выйшла з пакоя, новая суседка скрала з касметычку 4 залатыя ўпрыгожванні коштам 400 рублёў. Завалодаўшы чужымі каштоўнасцямі яна паспяшалася збегчы з месца злачынства. На вуліцы яна злавіла спадарожную машыну і адправілася на ёй у бок Лепеля. Па дарозе дзяўчына разлічылася з кіроўцам выкрадзеным золатам.

Пацярпелая звярнулася па дапамогу ў міліцыю і неўзабаве падазраваная была затрымана. У дачыненні да яе заведзена крымінальная справа за крадзеж. Праваахоўнікі вядуць актыўныя пошукі мужчыны, які забраў скрадзеныя каштоўнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0