Здарэнне адбылося ў адным са сталічных гарадскіх аўтобусаў: рэвізоры выявілі «зайца», паведамляе прэс-служба міліцыі.

Пасля адмовы заплаціць штраф на месцы безбілетніцы было прапанавана пакінуць транспарт.

Ужо на прыпынку жанчына вырашыла збегчы — дастала з сумачкі пярцовы балончык і распыліла газ у твар аднаму з кантралёраў. На дапамогу выклікалі міліцыю.

59-гадовая жанчына была затрыманая. А пацярпеламу кантралёру выклікалі «хуткую».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0