Спыненне паставак расійскага газу праз Украіну ў Еўропу выглядае цалкам магчымым варыянтам, таму Славакія рыхтуецца да такога развіцця падзей. Пра гэта расказаў міністр эканомікі краіны Петэр Жыга, паведамляе Novinky.cz.

Жыга адзначыў, што пасля сустрэчы «нармандскай чацвёркі» не падобна на тое, што новы кантракт на пастаўку газу будзе паспяхова заключаны або што існуючы будзе падоўжаны. «Цяпер я адчуваю, што мы бліжэй да крызісу, гэта значыць расіяне спыняць транзіт газу праз Украіну», — сказаў міністр.

Нагадаем, цяперашні кантракт Расіі і Украіны на транзіт газу ў Еўропу заканчваецца ў снежні. Прыйсці да новага пагаднення пакуль што не ўдалося. Кіеў хоча падпісаць доўгатэрміновы кантракт з гарантаванымі аб'ёмамі паставак і атрымаць зацверджаны Стакгольмскім арбітражам штраф. Масква настойвае на абнуленні ўсіх фінансавых прэтэнзій і аднагадовым пагадненні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0