У «АвтоВАЗа» не спыняецца чорная паласа. Праз праблемы з пастаўкамі камплектуючых быў спынены на нявызначаны тэрмін галоўны канвеер.

Прадстаўнікі кампаніі не змаглі адказаць, калі канвеер узновіць працу.

Гэта не першае спыненне канвеера канцэрна ў гэтым годзе. З 5 па 9 лютага канвеер таксама не працаваў з‑за той жа праблемы, і з таго часу «АвтоВАЗ» вымушаны выпускаць недаўкамплектаваныя машыны. Як раней паведаміў прэзідэнт кампаніі Барыс Алёшын, пастаўшчыкоў не задавальняе новая схема аплаты, паводле якой грашыма аплачваецца толькі 30% разлікаў, што непрымальна для пастаўшчыкоў. Запазычанасць перад пастаўшчыкамі складае 15 міл’ярдаў расійскіх рублёў (450 млн даляраў).

Дарэчы, 25 лютага недахоп сродкаў вымусіў кампанію адправіць у адпачынак да 14% персанала — не менш за 10 тысяч супрацоўнікаў, а скарачэнне выпуску прадукцыі за люты склала 47%. Таццяна Голікава назвала сітуацыю з занятасцю на «АвтоВАЗе» вельмі цяжкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?