Яна Кароль, блогерка і фізік, якая працавала ў NASA, зараз жыве ў Францыі.

У фэйсбуку яна выказала сваё меркаванне наконт інтэграцыі Беларусі і Расіі.

«Не ведаю, што маецца на ўвазе пад інтэграцыяй з Расіяй, але я за яе. Вельмі хачу расійскі пашпарт, магчыма, калісьці да яго дажыву. Таму што з беларускім пашпартам у гэтым свеце жыць нельга», — напісала Яна Кароль.

«Наша Ніва» папрасіла Яну патлумачыць, што яна мела на ўвазе.

— Таму што беларусаў за людзей не лічаць. У адрозненне ад расіян, да якіх ва ўсім свеце адносяцца з вялікай павагай.

— А чаму вы ў такім выпадку не жывяце ў Расіі?

— Навошта мне жыць у Расіі, калі я жыву ў Францыі. Гэта найлепшая краіна для жыцця. Але гэта не перашкаджае мне ненавідзець Беларусь і шкадаваць пра тое, што я не з Расіі.

«Ніколі не разумела беларускай дзяржаўнасці і падтрымліваю ўступленне ў склад Расійскай Федэрацыі», — заявіла Яна Кароль у каментарах у фэйсбуку.

Чытайце. Беларуска-фізік, якая пераехала на Захад: «Мой мужчына мары — рускі, а ў беларусаў не хапае шырыні душы»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?