Жанчына за кадрам тлумачыць, што дошку загадала зняць дырэктарка школы. За тое, што бацькі адмовіліся збіраць грошы на новую дошку.

«Наша Ніва» датэлефанавалася да дырэктара школы № 25 Ніны Клязовіч, каб тая растлумачыла, што ж адбылося ў школе. 

«Мне дзіка, што гэты выпадак атрымаў такі рэзананс. Сітуацыя была наступная. Я ўчора зайшла ў кабінет, дзе займаюцца першакласнікі. Убачыла, што адзін цвік ад дошкі ледзьве трымаецца, тырчыць. Падумала, што гэта небяспечна, загадала дошку зняць, цвікі прыбіць. Дошку знялі ўчора, сёння з раніцы прыйшла мама аднаго з вучняў, убачыла, што дошкі няма і запісала гэта відэа. Відэа запісвалася ў 7:40, у 9:30 дошка вісела на месцы», — запэўнівае Ніна Клязовіч.

Больш за ўсіх, расказвае дырэктарка, у гэтай сітуацыі разгубілася настаўніца пачатковых класаў. 

«Яна сёлета толькі скончыла педагагічны каледж, на відэа відаць, што яна аж разгубілася, не ведала, што адказаць той маме. Я дырэктар ужо 18 гадоў, але такі выпадак у мяне ўпершыню. Ну чаму нельга было падысці да мяне?» — пытаецца дырэктарка. 

Ніна Клязовіч расказвае, што да сённяшняга «кіпешу» ў класе не ўздымалася пытанне наконт дошкі.

«Дошка вісела карычневая, у драўлянай акантоўцы. На ёй добра ўсё было бачна, добра пісалася. Ну раз хочуць бацькі новую, пойдзем насустрач. Замовім зялёную, у акантоўцы з «нержавейкі»,— тлумачыць Ніна Клязовіч.

Дырэктарка ўдакладняе, што новая дошка з'явіцца ў першакласнікаў 19 снежня. Яе замовяць на пазабюджэтныя сродкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?