Сёння прайшла цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў журналісцкага конкурсу «Залаты Зубр». Конкурс арганізаваны таварыствам журналістаў Расіі і Беларусі «Друзья-Сябры» і праводзіцца ўжо ў трэці раз, паведамляе minsknews.by.
Сярод ініцыятараў стварэння аб'яднання выступілі Вадзім Гігін, Аляксей Дзерман і іншыя.
Адным з пераможцаў конкурсу стаў «палітычны аглядальнік» «Советской Белоруссии» Андрэй Мукавозчык. Ён узяў узнагароду ў намінацыі «Мастацтва магчымага» з «найлепшым матэрыялам, прысвечаным палітычнай тэматыцы, уключаючы дзяржаўнае будаўніцтва».