Першы міністр Шатландыі Нікола Стэрджэн папярэдзіла прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Борыса Джонсана пра тое, што ён не можа ўтрымліваць Шатландыю ў складзе краіны супраць яе волі, перадае Reuters.

Джонсан неаднаразова заяўляў, што не ўхваляе правядзення яшчэ аднаго рэферэндуму аб незалежнасці Шатландыі, але Стэрджэн лічыць, што пасля таго, як Шатландская нацыянальная партыя атрымала 48 з 59 шатландскіх месцаў у парламенце Вялікабрытаніі, яе партыі быў прадастаўлены мандат на паўторны плебісцыт.

«Вы не можаце ўтрымліваць Шатландыю ў складзе саюза супраць яе волі. Працяг існавання Злучанага Каралеўства магчымы толькі на падставе згоды. І калі Борыс Джонсан упэўнены ў саюзе, то ён павінен быць досыць упэўненым, каб зрабіць гэта і дазволіць людзям прыняць рашэнне», — сказала Стэрджэн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0