Белтэлерадыёкампанія падпічала з НТВ дамову, паводле якой будзе замяшчаць перадачы расейскага каналу сваімі. Раней, нагадаем, між тэлекампаніяімі было падпісанае пагадненьне, згодна зь якім БТ атрымала права рэтрансьляцыі каналу НТВ ў Беларусі.

Кіраўнік прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі Сьвятлана Краскоўская ў інтэрвію «Белорусским новостям» расказала, што замяшчэньне праграмаў НТВ пачнецца ўжо з 4 ліпеня. Але, па ейных словах, «асаблівых зьменаў у кантэнце расейскага каналу ня будзе».

БТ будзе замяшчаць прыкладна дзясятую частку этэру НТВ. Згодна з дамовай – на аналягічны прадукт. У асноўным гэта будуць фільмы і спорт. Навінныя блёкі НТВ беларускімі замяшчацца ня будуць.

НТВ быў адзіным агульнарасейскім каналам, які трансьляваўся ў Беларусі безь мясцовых уставак. Да гэтага ў нашай краіне правялі тэлебеларусізацыю расейскага Першага каналу і каналу «Расія».

«Белорусские новости»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0