Сана Марын, facebook.com

Сана Марын, facebook.com

Кіраўнік МУС Эстоніі, старшыня Кансерватыўнай народнай партыі Март Хельме ў нядзелю адрэагаваў на тое, што міністра транспарту і сувязі краіны 34-гадовую Сану Марын прызначылі на пасаду прэм'ера Фінляндыі. У эфіры адной з радыёстанцый ён заявіў, што «прадаўшчыца паднялася да прэм'ер-міністра». Даўней Марын працавала менавіта касіркай у краме.

На думку міністра, ад такога прызначэння валасы ўстаюць дыбарам.

«Я ў сувязі з гэтым нагадаў бы словы Уладзіміра Ульянава-Леніна пра тое, што любая кухарка можа стаць міністрам, ці як ён там выказаўся», — сказаў Хельме.

Сана Марын пракаментавала выказванне эстонскага міністра наступным чынам:

«Я вельмі ганаруся Фінляндыяй. У маёй краіне дзіця з беднай сям'і можа атрымаць адукацыю і дамагчыся поспеху ў жыцці. І праўда, прадаўшчыца можа ў выніку стаць нават прэм'ер-міністрам. Без рабочых Фінляндыя нічога б не змагла. Я глыбока паважаю кожнага работніка, кожнага працадаўцу і працу прадпрымальнікаў!» — адзначаецца ў каментары Саны Марын.

Выказванне Марта Хельме выклікала абурэнне ў самой Эстоніі. Сацыял-дэмакраты запатрабавалі яго адстаўкі з пасады міністра. Падверглі рэзкай крытыцы выказванне былы прэзідэнт Эстоніі Тоомас Хендрык Ільвес і былы міністр замежных спраў Урмас Паэт.

«Беспрэцэдэнтнай абразай у адрас урада Фінляндыі кіраванне знешняй палітыкай Эстоніі перайшло ад прэзідэнта, ад прэм'ер-міністра і ад міністра замежных спраў у рукі Міністэрства ўнутраных спраў. Цяпер важныя заявы паступаюць менавіта адтуль», — напісаў Ільвес у нядзелю ўвечары ў Твітэры.

Выбачылася і прэзідэнт Эстоніі Керсці Кальюлайд.

Як ўдакладняецца, з падачы эстонскага боку, прэзідэнты паразмаўлялі па тэлефоне. У ходзе размовы Кальюлайд прынесла прабачэнні. Лідар Фінляндыі па яе просьбе перадала выбачэнні Сане Марын, а таксама ўраду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0