У выніку скаардынаваных дзеянняў Галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС Беларусі і Галоўнага ўпраўлення па кантролю за абаротам наркотыкаў МУС Расійскай Федэрацыі спынена супрацьпраўная дзейнасць міжнароднай наркагрупіроўкі, якая працяглы час спецыялізавалася на вытворчасці і збыце наркатычнага сродку метадон у буйным памеры. Яе арганізатарам і актыўным удзельнікам з'яўлялася прадстаўнік народнасці рома, жыхар Магілёва, які ў Падмаскоўі набыў прыватны дом і спецыяльна абсталяваў яго пад лабараторыю для вырабу наркотыку, паведамляе прэс-служба МУС

У выніку заключнага этапу міжнароднай аперацыі ў Маскоўскай вобласці з доказамі злачынства затрыманы арганізатар і супольнік злачыннай групы. З незаконнага абароту канфіскавана больш за 14 кілаграмаў наркатычнага сродку метадон, звыш 100 кілаграм хімічных рэчываў і прэкурсораў, а таксама лабараторнае абсталяванне. Кошт канфіскаванага наркотыку па цэнах чорнага рынку складае больш за паўтары мільёнаў даляраў ЗША.

У дачыненні да затрыманых распачата крымінальная справа па прыкметах злачынствы, прадугледжанага ч.4 арт.228.1 КК Расіі. Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле - пазбаўленне волі на тэрмін да 20 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0