Фота МНС

Фота МНС

Паведамленне пра задымленне ў цэху Мінскага завода вылічальнай тэхнікі на вул.Прытыцкага, 62 паступіла сёння ў 11.53 ад работніка прадпрыемства, паведамілі БелТА ў МНС

На тэхнічным паверсе трохпавярховага вытворчага цэха загарэліся электрычныя кабелі плошчай 10 кв.м. Работнікі МНС сумесна з адміністрацыяй аб'екта эвакуіравалі 25 чалавек.

Пажар быў ліквідаваны ў 12.33. Прычына ўзгарання высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0