Дабрачынную ініцыятыву праводзіць Чырвоны Крыж. Сутнасць простая: у розных месцах сталіцы стаяць навагоднія ялінкі з цацкамі ці паштоўкамі ў форме аленяня. На адваротным баку кожнай — жаданне дзіцяці, якое без дапамогі неабыякавых людзей наўрад ці споўніцца ў Новы год.

Вялікую «ялінку жаданняў» упрыгожылі ў «Audi Цэнтр Мінск». Выконваць жаданні дзяцей таксама можна ў гандлёвых цэнтрах Galleria Minsk, GreenCity, «Арэна-Сіці» і «Е-Сіці». Падтрымалі праект у гіпермаркеце «Гіпа», універсамах «Еўраопт» і «Златагорскі». Акрамя таго, добрую справу можна зрабіць у любой раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

Мару дзіцяці можна ажыццявіць двума спосабамі: самы просты — зрабіць перавод, больш крэатыўны — купіць падарунак і пакласці пад ялінку. Час на гэта ёсць — па 13 студзеня ўключна. Усе рэчы і цацкі перададуць Чырвонаму Крыжу, а тыя, што паступяць да 31 снежня, патрапяць у мех Дзеда Мароза. Усяго на «ялінку жаданняў» будуць разлічваць 10 тысяч дзяцей па ўсёй краіне.

Жаданні ў дзяцей вельмі прыземленыя. Адны просяць цёплую адзежу (пажаданні накшталт «буду рады цёплым чаравікам» або «хачу рукавіцы, каб не мерзлі рукі»), другія — лялькі і цацкі. А многім патрэбен інвентар, каб займацца спортам: напрыклад, канькі, лыжы, ракеткі, кеглі або ровар. А адна дзяўчынка папрасіла нататнік з ключом, каб «запісваць у яго свае сакрэты».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0