Цікавы выпадак адбыўся ў Брэсце, паведамляе СК. У канцы кастрычніка ў аддзел Следчага камітэта звярнуўся 18-гадовы хлопец. Ён распавёў, што ў жніўні нейкі невядомы завалодаў яго гульнявой прыстаўкай.

Хлопец размясціў аб'яву аб продажы кансолі ў інтэрнэце. Яму патэлефанаваў мужчына, які ўзяў кансоль для праверкі, аднак не вярнуў і грошы не заплаціў.

Аднак міліцыя высветліла, што гэты самы хлопец усё ж атрымаў грошы за прыстаўку, але патраціў іх і пабаяўся паведаміць пра гэта бацькам, таму і звярнуўся з заявай у СК.

У дачыненні да хлопца заведзена крымінальная справа па арт. 400 Крымінальнага кодэкса. Расследаванне працягваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0