Фота Алены Ляшкевіч.

Фота Алены Ляшкевіч.

Мастака Аляксея Кузьміча не асудзілі за аголеную акцыю, бо, паводле Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, тэрмін прыцягнення да адказнасці складае два месяцы з моманту адмовы ў завядзенні крымінальнай справы. Такім чынам, асудзіць Аляксея маглі да 17 снежня, але пратакол так і не дайшоў да суда, піша Радыё Свабода.

3 кастрычніка мастак Аляксей Кузьміч правёў акцыю «Шчыт, альбо Міністэрства фалакультуры». Каля хвіліны мастак трымаў на ўзбуджаным віяграй палавым органе кардонную таблічку «Міністэрства культуры». На далонях у яго быў надпіс «З усім згодны».

Выставу мінскага мастака адцэнзуравалі. Тады ён наеўся віягры і прыйшоў з шыльдай Мінкульта на тым самым месцы ФОТА

«Учора быў апошні дзень магчымасьці прадʼявіць мне абвінавачаньні ў хуліганстве, — кажа Аляксей Кузьміч. — Па выніку зацікаўленасьці ў разглядзе справы судовымі органамі праяўлена не было. Такім чынам, цяпер я афіцыйна ня буду пакараны за «аголеную акцыю».

«Палавыя органы не дэманстраваліся». Міліцыя ацаніла дзеянні мастака, які прыйшоў на выставу голым і прыняўшы віягру

«Першапачаткова быў складзены пратакол, але ён быў складзены няправільна (кваліфікацыя правапарушэньня недакладна адпавядала КаАПу), — тлумачыць Сяргей Зікрацкі, адвакат Аляксея. — І гэты няправільны пратакол у суд прыйшоў. Суд вярнуў пратакол у РУУС. У РУУС пратакол выправілі і запрасілі Аляксея, каб ён зноўку азнаёміўся з дакумэнтам, і гэта было на мінулым тыдні. І Аляксей літаральна кожны дзень тэлефанаваў у суд і пытаў, ці паступіў пратакол у суд. Чаму РУУС не адправіў пратакол у суд ці адправіў позна, для нас застаецца таямніцай. Магчыма, гэта звычайная нядбайнасьць, а магчыма, мэтанакіраванае нежаданьне даводзіць справу да суду. Сапраўдныя матывы нам невядомыя, мы можам толькі здагадвацца».

Сяргей Зікрацкі паведаміў, што яны чакалі суду, каб прадставіць вынікі незалежнай мастацкай экспэртызы акцыі, а таксама зьвярнуць увагу на свабоду творчасьці і цэнзуру, у тым ліку са спасылкамі на іншыя прыклады «аголеных» акцый у мастацтве. Сам мастак Аляксей Кузьміч думае, што цяпер акцыя падышла да свайго лягічнага завяршэньня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0